Слухаць у асобным акне

Слухай любімае!

Зараз у эфіры: “Рэтра-калекцыя”. Далей: 16.00 Навіны.
Гучала анлайн

Мінск - 72,89 і 105,1 МГц Брэст - 72,47 МГц Віцебск - 72,26 МГц Магілёў - 71,18 МГц Гродна - 68,90 МГц Гомель - 66,20 МГц

У Мінскім сувораўскім ваенным вучылішчы адбыўся юбілейны 65-ты выпуск 10 Чэрвеня 2021

Юбілейны 65-ты выпуск сувораўцаў адбыўся ў Мінскім сувораўскім ваенным вучылішчы, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Сёння ў Мінскім сувораўскім вучылішчы ўрачысты дзень: яно ў юбілейны, 65-ы раз адпраўляе ў дарослае жыццё выпускнікоў. Яны заўсёды былі гонарам навучальнай ўстановы, узорам выканання воінскага і службовага абавязку. Многія выпускнікі цяпер праходзяць службу на вышэйшых пасадах ва ўзброеных сілах, іншых войсках і воінскіх фарміраваннях, сістэме дзяржаўнага кіравання", - сказаў намеснік міністра абароны Андрэй Жук. Ён падкрэсліў, што, пакінуўшы родныя сцены, сувораўцы па-ранейшаму будуць паважаць традыцыі. "Менавіта вам трэба будзе ў недалёкай будучыні ўзяць на сябе адказнасць за бяспеку, суверэнітэт і незалежнасць Беларусі", - сказаў ён выпускнікам. Сёлета вучылішча скончылі 70 сувораўцаў. Ва ўрачыстай абстаноўцы на пляцы пецярым уручылі атэстаты асобага ўзору з узнагароджаннем залатым медалём і аднаму - са срэбным. У ліку сувораўцаў выпускны роты - пераможца 4-га этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Фізічная культура і здароўе", неаднаразовыя пераможцы рэспубліканскіх спартакіяд па ваенна-прыкладных відах спорту сярод кадэцкіх вучылішчаў, сувораўскага вучылішча і спецыялізаваных ліцэяў, рэспубліканскіх спаборніцтваў па праграмах зімовага і летняга мнагабор'я "Абаронца Айчыны". Абсалютная большасць выпускнікоў працягваюць навучанне ў навучальных установах сістэмы ваеннай бяспекі краіны. Так, суворавец Ягор Барсамян, які скончыў вучылішча з залатым медалём, збіраецца паступаць у Ваенна-медыцынскую акадэмію імя С. М. Кірава ў Санкт-Пецярбургу. У далейшым ён вернецца ў Беларусь, каб дапамагаць людзям і дзяржаве. "Гэты дзень значыць многае не толькі для мяне, але і для ўсяго нашага выпускнога саставу. Гэта і сумны, і радасны дзень, бо мы развітваемся з настаўнікамі. Аднак наперадзе нас чакае шмат яркіх пачынанняў і перамог", - падзяліўся ён. Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча дало пуцёўку ў жыццё больш за 13 тыс. юнакам. 350 сувораўцаў скончылі вучылішча з залатым медалём, 447 - са срэбным. Больш за 60 выпускнікоў сталі генераламі, звыш 150 - кандыдатамі навук, дацэнтамі і прафесарамі.