Play in a separate window

Listen to your favorite!

Now on air: Weather Next: 15.15 The Guest!
Neuro Dubel - Жэтончык (бел.)

Minsk - 72.89 and 105.1 MHz Brest - 72.47 MHz Vitebsk - 72.26 MHz Mogilev - 71.18 MHz Grodno - 68.90 MHz Gomel - 66.20 MHz

У Венесуэле аднаўляецца працоўная дзейнасць пасля масавага адключэння электраэнергіі14 March 2019

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура пастанавіў з 14 сакавіка аднавіць у краіне працоўную дзейнасць пасля масавага адключэння электраэнергіі. Пра гэта паведаміў міністр сувязі і інфармацыі Венесуэлы Хорхе Радрыгес. "Прэзідэнт Нікалас Мадура вырашыў, што працоўная дзейнасць ва ўсіх сектарах на ўсёй тэрыторыі краіны адновіцца з гэтага чацвярга. Заняткі ў навучальных установах, адменены яшчэ на 24 гадзіны", - сказаў Хорхе Радрыгес падчас выступу, якое транслявалася ў эфіры тэлеканала Venezolana de Television. Па словах Хорхе Радрыгеса, падача электраэнергіі цалкам адноўлена на ўсёй тэрыторыі краіны за выключэннем некаторых зон, дзе ўсё яшчэ назіраюцца праблемы. "У бліжэйшыя гадзіны яны будуць ліквідаваны", - дадаў міністр. Метрапалітэн Каракаса таксама вернецца сёння да нармальнай працы пасля тыднёвага перапынку. Пра гэта заявіў старшыня Канстытуцыйнай асамблеі Венесуэлы Дзьёсдада Кабельё. Увечары 7 сакавіка Каракас і большасць штатаў Венесуэлы засталіся без святла. Паводле дадзеных уладаў, прычынай стаў сабатаж на найбуйнейшай у краіне ГЭС імя Сымона Балівара ў штаце Балівар. На думку некаторых экспертаў, аварыя стала беспрэцэдэнтнай па маштабах. З-за адключэння святла 8-13 сакавіка ў Венесуэле былі непрацоўнымі днямі.