Слухаць у асобным акне

Слухай любімае!

Гучала анлайн
- Радыё Сталіца - Слухай любімае!

Мінск - 72,89 і 105,1 МГц Брэст - 72,47 МГц Віцебск - 72,26 МГц Магілёў - 71,18 МГц Гродна - 68,90 МГц Гомель - 66,20 МГц

Прышчэпленыя ад COVID-19 беларусы змогуць стаць донарамі антыкавіднай плазмы30 Красавіка 2021

Вакцынаваныя ад COVID-19 беларусы ў перспектыве змогуць стаць донарамі антыкавіднай плазмы, паведаміў журналістам дырэктар РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій, галоўны пазаштатны спецыяліст Міністэрства аховы здароўя па трансфузіялогіі Фёдар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА. «Цяпер новы напрамак - можна нарыхтоўваць плазму поствакцынальную. У плане арганізацыі донарства - гэта самы добры варыянт, - сказаў Фёдар Карпенка. - Мы цяпер уносім змяненні ў загад Міністэрства аховы здароўя, пасля чаго прапануем патэнцыяльным донарам удзельнічаць у данацыях». У вакцынаваных донараў антыкавіднай плазмы ёсць перавагі. як растлумачыў дырэктар цэнтра, па-першае, гэта здаровыя людзі, па-другое, існуючыя віруснейтралізуючыя антыцелы максімальна эфектыўныя і пры пераліванні плазмы, і пры вытворчасці імунаглабуліну. У адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі здаваць плазму можна праз месяц пасля вакцынацыі. Гэтага часу дастаткова для выпрацоўкі антыцелаў класа IgG. СААЗ рэкамендуе пераліванне плазмы выздаравеўшых донараў як адзін з метадаў лячэння COVID-19. Сістэма нарыхтоўкі антыкавіднай плазмы ў Беларусі ўже наладжана. Служба крыві нарыхтавала больш за 4 т такой плазмы. Праведзена больш за 4,5 тыс. пераліванняў. Паводле слоў Фёдара Карпенкі, вызначаны параметры якасці плазмы, а таксама аптымальнае "акно", калі яе пераліванне найбольш эфектыўнае. У Выканкаме СНД сёння адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Забеспячэнне ўстойлівага функцыянавання нацыянальных службаў крыві дзяржаў - удзельніц СНД ва ўмовах эпідэмічнай сітуацыі».