Слухаць у асобным акне

Слухай любімае!

Зараз у эфіры: "Добры дзень, Сталіца!" Далей: 14:00 Навіны.
Гучала анлайн
Bluesville Station - From Out of the Blue (2015)

Мінск - 72,89 і 105,1 МГц Брэст - 72,47 МГц Віцебск - 72,26 МГц Магілёў - 71,18 МГц Гродна - 68,90 МГц Гомель - 66,20 МГц

СААЗ выступае за распрацоўку вялікай колькасці вакцын ад COVID-1914 Жніўня 2020

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) выступае за распрацоўку вялікай колькасці вакцын ад COVID-19, паведаміў на брыфінгу ў Жэневе генеральны дырэктар СААЗ Тэдрас Аданам Гебрэесус, паведамляе ТАСС.

"Распрацоўка вакцын - гэта доўгая, складаная, рызыкоўная і дарагая справа. Пераважная большасць вакцын знаходзіцца цяпер на ранняй стадыі распрацоўкі. Сусвет мае патрэбу ў шматлікіх вакцынах-кандыдатах розных тыпаў", - адзначыў Тэдрас Аданам Гебрэесус.

Кіраўнік СААЗ лічыць, што са стварэннем вакцыны попыт на яе перавысіць прапанаванне. На яго думку, павышаны попыт і спаборніцтва за пастаўкі прыводзяць ужо да "вакцыннага нацыяналізму". У сваю чаргу гэта стварае рызыку моцнага росту цэн.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя прагназуе, што на распрацоўку сродкаў барацьбы з COVID-19 спатрэбіцца як мінімум $100 млрд.