Слухаць у асобным акне

Слухай любімае!

Зараз у эфіры: "Добры дзень, Сталіца!" Далей: 14:00 Навіны.
Гучала анлайн
Bluesville Station - From Out of the Blue (2015)

Мінск - 72,89 і 105,1 МГц Брэст - 72,47 МГц Віцебск - 72,26 МГц Магілёў - 71,18 МГц Гродна - 68,90 МГц Гомель - 66,20 МГц

Выстаўка "Белагра-2020" пераносіцца на 29 верасня - 4 кастрычніка14 Жніўня 2020

ХХХ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Белагра-2020" пераносіцца на 29 верасня - 4 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Выстаўка павінна была прайсці 2-6 чэрвеня, але ў сувязі з пандэміяй каранавіруса пераносілася на 1-5 верасня, а затым на 22-26 верасня. Цяпер даты зрушыліся яшчэ на тыдзень.

У Мінсельгасхарчы пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандра Субоціна адбылося пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні "Белагра-2020". У нарадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў, аблвыканкамаў, ведамстваў, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кіраўнікі прадпрыемстваў. "Разглядаліся пытанні размяшчэння экспанентаў на выстаўцы, аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання, забеспячэння проціпажарнай бяспекі, аховы правапарадку, арганізацыі дарожнага руху ў раёне правядзення мерапрыемства і шэраг іншых тэм", - адзначылі ў прэс-службе.

Штогадовы форум "Белагра" абагульняе міжнародны вопыт у аграпрамысловым машынабудаванні, служыць для пошуку інавацыйных рашэнняў у сферы экалагічна бяспечных матэрыялаў і безадходных тэхналогій. Спецыяльную экспазіцыю дасягненняў беларускіх аграрыяў штогод арганізуе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Апошнія распрацоўкі прадэманструюць навукова-практычныя цэнтры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі, земляробстве, бульбаводстве, плодаагародніцтве і харчаванні. Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі і ДА "Белплемжыўаб'яднанне" арганізуюць спецыяльную экспазіцыю дасягненняў айчыннай жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі. Запланавана правядзенне семінараў, сустрэч з вучонымі, распрацоўшчыкамі тэхнікі.