Слухаць у асобным акне

Слухай любімае!

Зараз у эфіры: "Добры вечар, Сталіца!". Далей: 20.00 Навіны.
Гучала анлайн
Kammaev & Band - Ты обжигался (2017) бел

Мінск - 72,89 і 105,1 МГц Брэст - 72,47 МГц Віцебск - 72,26 МГц Магілёў - 71,18 МГц Гродна - 68,90 МГц Гомель - 66,20 МГц


Код деятельности

Код деятельности

Час выхаду ў эфір -

  • Пн
  • Вт
  • Ср
  • Чт
  • Пт
  • Сб
  • Вс
  • 11:30

“Код дзейнасці” -- праграма, пра розныя віды бізнесу. Як пачаць сваю справу, з якімі падводнымі камянямі можна сутыкнуцца, на чым варта засяродзіць увагу. Пра гэта расказваюць спецыялісты дзяржаўных органаў і прадстаўнікі бізнесу. Абагульняюць інфармацыю аўтары і вядучыя Сяргей Паўлянковіч і Каця Малей.

 
  • Салон прыгажосцi для жывел / 16.04.2019

    Салон прыгажосцi для жывел / 16.04.2019

  • Ландшафтны дызайнер / 09.04.2019

    У мінулай праграме мы расказвалі пра дзейнасць гадавальніка дэкаратыўных раслін. Нехта набывае і высаджвае яго прадукцыю сам, іншыя звяртаюцца да паслуг ландшафтных дызайнераў. А гэта яшчэ адзін від бізнесу, пра яго, гэтым разам, мы і пагаворым.

    Ландшафтны дызайнер / 09.04.2019

  • Гадавальнік “Сад 7 сотак” / 02.04.2019

    Дачны сезон адкрываецца! А пакуль расада падрастае на падаконніку, можна заняцца пасадкай дрэў. І калі гадоў 20 таму меліся на ўвазе яблыні ці грушы, сёння працягваюць набіраць папулярнасць дэкаратыўныя расліны. У самы гарачы час для гадавальнікаў мы завіталі ў “Сад 7 сотак”, каб запытацца: “Як бізнес?”.

    Гадавальнік “Сад 7 сотак” / 02.04.2019

  • Пашыў адзення / 26.03.2019

    Як спявалася ў адным фільме, “главное, чтобы костюмчик сидел”. І каб так яно і было, лепш шыць на заказ. Але сёння класічны касцюм апранаюць у асноўным толькі на ўрачыстасці. Таму ўсё часцей аддаецца перавага пракату. Як функцыянуе такі від бізнесу, разбяромся на прыкладзе салона “Мірэй” .

    Пашыў адзення / 26.03.2019

  • Вытворчасць / 19.03.2019

    Адзін з самых складаных відаў бізнесу – вытворчасць. Гэта абсталяванне, матэрыялы, арэнда плошчаў, арганізацыя тэхналагічнага працэсу, працоўныя рэсурсы. Але гэта толькі пачатак. Наперадзе чакае сертыфікацыя прадукцыі, прасоўванне ўласнага брэнда, пошук ці стварэнне дылерскай сеткі. З усімі гэтымі акалічнасцямі пазнаёмімся на прыкладзе прадпрыемства, якое выпускае металічныя дзверы “Титан”.

    Вытворчасць / 19.03.2019

  • Хлебны бізнес / 12.03.2019

    Хлеб – адзін з базавых прадуктаў і цэны на яго невысокія. Працэс прыгатавання пастаўлены на паток буйнымі прадпрыемствамі, а аб’ёмы ўражваюць. Як пры такіх умовах выйсці на рынак? Трэба прапанаваць тое, чаго не можа даць масавая вытворчасць. Пякарня “Лён” зрабіла стаўку на натуральнасць. Як працуе такі хлебны бізнес даведаемся ў бліжэйшай праграме.

    Хлебны бізнес / 12.03.2019

  • Аграсядзіба Заброддзе / 05.03.2019

    Магчымасцю правесці выхадныя за горадам сёння нікога не здзівіш. Аграсядзіб такога плана шмат. Таму многія гаспадары пачалі арыентавацца на захапленні людзей (рыбалка, народныя традыцыі і г.д.). У сённяшняй гісторыі ўсё наадварот. Спачатку з’явілася захапленне, а потым сядзіба. Мы накіроўваемся ў Заброддзе.

    Аграсядзіба Заброддзе / 05.03.2019

  • Платныя медыцынскія паслугі / 26.02.2019

    Як вядома, медыцына ў нашай краіне бясплатная. Але, нягледзячы на гэта, з кожным годам з’яўляецца ўсё больш арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія аказваюць платныя паслугі. Як працуе такі бізнес? Што неабходна для яго вядзення? Чаму многіх здзіўляюць цэны? Паспрабуем разабрацца на прыкладзе прыватнага масажнага кабінета.

    Платныя медыцынскія паслугі / 26.02.2019

  • Касметычны бізнес / 19.02.2019

    Адзін з тавараў, якім славіцца Беларусь, гэта касметыка. Яе вязуць у якасці падарунка сваякам і знаёмым, ды і замежнікі абавязкова набываюць пры наведванні краіны. Але тыя брэнды, што ва ўсіх на слыху, гэта толькі вяршыня айсберга. Далёка не ўся прадукцыя выпускаецца пад уласнымі гандлёвымі маркамі. Як працуе касметычны бізнес і якія яго асаблівасці, абмяркуем гэта ў бліжэйшай праграме.

    Касметычны бізнес / 19.02.2019

  • Iндустрыя забаў / 12.02.2019

    Калі ёсць попыт, прапановы знойдуцца. Гэта адзін з асноўных прынцыпаў, па якіх жыве і развіваецца бізнес. У нашай краіне ўсё большую папулярнасць набіраюць актыўныя віды адпачынку. Да такіх можна аднесці і лазертаг. Але адна справа - задаволіць патрэбы жадаючых пагуляцца ў “вайнушку”, і зусім іншая - прапанаваць клубам неабходнае абсталяванне. Адразу пра два спосабы зарабіць у індустрыі забаў пойдзе размова з дырэктарам ТАА “ПБ7” Андрэем Кавалёвым.

    Iндустрыя забаў / 12.02.2019

  • Цырульны бізнэс / 05.02.2019

    У розных цывілізацыях «стрыжка» адыгрывала розную ролю: у ацтэкаў яна дапамагала адрозніваць ролі ў грамадстве і ваенныя чыны, у грэкаў так дэманстравалі ступень набліжанасці да ўлады, а ў рымлян – матэрыяльнае становішча. Але ці выгадна ўкладвацца ў гэты бізнес сёння? Даведаюцца Каця Малей і Паўлянковіч Сяргей.

    Цырульны бізнэс / 05.02.2019

  • Мабiльныя лазнi / 29.01.2019

    Здаўна людзі ставіліся да наведвання лазні з асаблівай увагай і трымценнем. Лазня прыносіць чалавеку душэўны спакой, радасць, дапамагае аднавіць сілы, плюс эмацыйны ўздым і жаданне тварыць. А некаторыя на лазнях яшчэ і зарабляюць. Як? Раскажуць Каця Малей і Паўлянковіч Сяргей.

    Мобильные бани / 29.01.2019

  • Агучка фільмаў на беларускай мове / 22.01.2019

    Гэтым разам Каця Малей і Паўлянковіч Сяргей высвятляюць, як можна зарабіць на беларускамоўным бізнесе. Калісьці настаўніца героя сённяшняга выпуску казала: «Дзеткі, вучыце беларускую мову, яна можа калісьці вам спатрэбіцца». Для кіраўніка Prastora.by Алеся Квіткевіча гэтыя словы сталі прароцкімі. Цяпер ён зарабляе на тым, што агучвае фільмы на беларускую мову.

    Агучка фільмаў на беларускай мове / 22.01.2019

  • Гасцініца / 15.01.2019

    У апошнія гады Беларусь наведвае ўсё больш турыстаў з блізкага і далёкага замежжа. Нехта прыязджае ў Мінск, а хтосьці накіроўваецца па гістарычных мясцінах. І калі ў сталіцы знайсці гасцініцу, хостэл ці апартаменты нескладана, то наколькі развіты гэты бізнес у рэгіёнах? Разбяром пытанне на прыкладзе Полацка.

    Гасцініца

  • Арганічнае земляробства - грэчка / 08.01.2019

    Прадукцыя з маркіроўкай «арганічная» стала звыклай у магазінах. Здзіўляе хіба што коштам. Яе колькасць і продажы растуць, фермеры расцэньваюць яе як новую крыніцу высокага даходу, бо арганіку добра купляюць у краінах ЕС і ЗША. А вось як з гэтым у Беларусі, падзеляцца Васіль і Святлана Сенькаўцы - уладальнікі сялянскай фермерскай гаспадаркі «Рычаў» у Глыбоцкім раёне. Без усялякіх хімікатаў яны вырошчваюць зялёную грэчку. Тую самую, што лічыцца самай карыснай і якую любяць прыхільнікі ЗЛЖ.

    Арганічнае земляробства - грэчка / 08.01.2019

  • Баксёрскі клуб / 01.01.2019

    У 2019 годзе Каця Малей і Паўлянковіч Сяргей працягваюць займацца бізнесам. Гэтым разам задумалі новы від дзейнасці – бокс. З дапамогай клуба «Стальныя рукавіцы», яны разаб’юць міфы пра тое, што гэты від спорта – проста лупцаванне, а зарабляюць на ім толькі зубныя ўрачы.

    Баксёрскі клуб / 01.01.2019

  • Пахавальны бізнес / 18.12.2018

    Пахавальны бізнес / 18.12.2018

  • Настольные гульнi / 11.12.2018

    Сёння, калі размова ідзе пра гульні, першая асацыяцыя - камп’ютарныя. Але апошнія некалькі гадоў другое жыццё пачалі атрымліваць крыху забытыя настольныя забавы. Стварыць уласны прадукт, надаць яму нацыянальны каларыт і паспрабаваць зарабіць на гэтым вырашыў Антон Янкоўскі з Гродна. Як гэта ўдаецца яго творчаму аб’яднанню “А-ЧАТЫРЫ”, даведаецеся ў бліжэйшай праграме.

    Настольныя гульні / 11.12.2018

  • Заагасцініца / 04.12.2018

    Хто сказаў, што рабіць бізнес на любові не этычна?! Калі гэта датычыцца цёплых пачуццяў да братоў нашых меншых, такая справа можа лічыцца не толькі прыбытковай, але і высакароднай. Далёка не заўсёды гаспадар можа ўзяць гадаванца з сабою ў паездку, а пакідаць яго дома аднаго не гуманна. Калі сваякі і знаёмыя адмаўляюцца ўзяць жывёлу сабе на час, ёсць варыянт пакінуць яе ў спецыяльнай заагасцініцы. Менавіта пра такі камерцыйны від дзейнасці і пойдзе размова ў праграме.

    Заагасцініца / 04.12.2018

  • Пчалярства / 27.11.2018

    Кажуць, калі ў садзе нечакана з'явіўся пчаліны рой - багатым быць. Каця Малей і Паўлянковіч Сяргей у сённяшнім салодкім выпуску і правераць: наколькі прыбытковы бізнес – пчалярства.