Слухаць у асобным акне

Слухай любімае!

Зараз у эфіры: "Ну і дзянёк!". Далей: 14.00 Навіны + спорт.
Гучала анлайн
Cage The Elephant - In One Ear (2008)

Мінск - 72,89 і 105,1 МГц Брэст - 72,47 МГц Віцебск - 72,26 МГц Магілёў - 71,18 МГц Гродна - 68,90 МГц Гомель - 66,20 МГц


Сіла прыцягнення

Сіла прыцягнення

Час выхаду ў эфір -

  • Пн
  • Вт
  • Ср
  • Чт
  • Пт
  • Сб
  • Вс
  • 11:30
  • 12.00

Любоў да роднай зямлі пачынаецца з любові да куточка, дзе нарадзіўся. Легенды, байкі, дыялекты... Усё, што даказвае, - у кожнай мясціны свая сіла прыцягнення.

Аўтар і вядучая:
Алена Давыдава

 
  • Валожын без бар'ераў

    Водныя экскурсіі і ў свет мёду і пчол, адпачынак у аграсядзібе і выпечка хлеба, прагулкі на коннай павозцы і па інклюзіўнай экасцяжынцы “Белакорац”. Едзем на Валожыншчыну, якая становіцца бліжэй да людзей з асаблівасцямі і ператвараецца ў раён без бар’ераў.

    Валожын без бар'ераў 29:28
  • Горкі БДСГА

    Псіхатэрапеўтыная алея, бібліятэка, якая раней была царквой, з кнігамі, якія пабывалі ў палоне, і інтэлігентнымі прывідамі. Архітэктурныя славутасці 19 стагоддзя. Тут нават лазня – помнік. З новага - скульптура студэнтам. Едзем у маладзёжны цэнтр на тэрыторыі 64 гектары, у акадэмгарадок БДСГА у Горках.

    Горкі БДСГА 29:57
  • Горкі

    Вуліца Бруцэра-Ерафееўская. Станцыя Пагодзіна. БДСГА. Унікальны касавы апарат. Тут вынайшлі крэм ад вяснушак “Казімі-Метамарфоза”. Напісалі паэму “Тарнас на Парнасе”. Ладзяць свята двара. Тут жывуць у Брылёўскім доме і ходзяць у магазін “Пад брылямі”. Едзем у ГОРКІ

    Горкі 30:50
  • Кароўчына

    Вёска як вёска, аграгарадок па-сучаснаму. 20 км - ад раённага цэнтра, 50 – ад абласнога Магілёва. Назву вёсцы далі каровы. А праславілі – лапці, беларускія традыцыйныя. Едзем у вёску КАРОЎЧЫНА Дрыбінскага раёна.

    Кароўчына 30:01
  • Дрыбін

    Гарадскі пасёлак, дзе жывуць “сяляне і мяшчане”. Тут ёсць унікальная калекцыя ікон, лаўкі шчасця, возера кахання. І яшчэ валёнкі. Едзем іх валіць і размаўляць на катрушніцкім лемезені ў беларускую сталіцу шапавальства – ДРЫБІН

    Дрыбін 29:34
  • Лоеў

    Днепр - галоўная водная артэрыя: на адным баку Беларусь, а на процілеглым - ужо Україна. З Бразіліяй аб’ядноўвае геалогія, з Еўропай -фартыфікацыйныя збудаванні 17 стагоддзя – адзіныя ў гэтай частцы свету. А яшчэ тут ёсць Гладкае поле, Кардон, Татарскі брод. Тут ядуць салонікі і кажуць “тутака”. У ЛОЕВЕ і раёне

    Лоеў 30:45
  • Белакорац

    На ўскрайку Налібоцкай пушчы знаходзіцца вёска, у якой гатуюць рульку з шальбабонам і панцаком, запрашаюць у Музей коннага транспарту, у сядзібу з садовым, польскім і савецкім пакоямі і старажытнымі дрэвамі. Мінская вобласць. Валожынскі раён. Вёска БЕЛАКОРАЦ

    Белакорац 30:41
  • Бяроза

    Руіны картазіянскага кляштара і пабудаваныя з яго цэглы чырвоныя казармы. Ваенная тэхніка ў старажытным парку. На чыгуначным вакзале - вакзальны чалавек, а ля лазні - дзед на палку і баба з венікам. Усё тут да рэчы. Нават мядзведзь з баянам. У горадзе БЯРОЗА

    Бяроза 30:43
  • Хатынiчы

    Свая мода, свой строй і песні. 2400 жыхароў. 22 вуліцы - 22 кіламетры. З пачатку ў канец - 7. Таму галоўны транспартны сродак – веласіпед. Тут усе круцяць педалі.Едзем у вёску ХАТЫНІЧЫ Ганцавіцкага раёна. На сустрэчу з самабытнасцю, традыцыямі і народным калектывам "ХАТОВІЧЫ"

    Хатынічы 30:00
  • Паставы

    Плошча чатырох эпох, адна з першых аптэк і кавярняў, касцёл і царква па абодва бакі ракі. Габелен, які падарыла гораду грамадзянка Кубы. Хлеб з салам. Гарбарка, Прастаквашына і Ігаша. Тызенгаузы. Едзем у ПАСТАВЫ.

    Паставы 29:47
  • Мар'іна Горка

    Геаграфічны цэнтр Беларусі і вадаспад. Дукора і Дудуткі. Заводы, дзе робяць (а, можа, ствараюць?) чыпсы, каўбасу з горкім шакаладам і марожанае з перцам. Раён і яго цэнтр, якія ў назвах не супадаюць. Ён ПУХАВІЦКІ, а горад МАР'ІНА ГОРКА

    Мар'іна Горка 30:21
  • Стоўбцы

    Мядзведзі, якія, па легендзе, будавалі касцёл. А вакзал узвялі ўсяго за 137 дзён (не мядзведзі, калі што). Царква пачатку 19 стагоддзя, рысамі падобная да Эрмітажа. І адзіная ў Беларусі брукаванка, якая, не проста так дарога, а гісторыка - культурная каштоўнасць. Што яшчэ паглядзець у СТОЎБЦАХ, слухаем у праграме “Сіла прыцягнення”. 

    Стоўбцы 30:04
  • Маладзечна

    Свае Асмалоўка і Брадвей. Стадыён на месцы пляца.Тры цэнтры, два тэатры – драмы і лялек. Дзяўчынка, якую варта пацерці. У горадзе сонца збочым у цень і геаграфічна пройдзем гістарычным шляхам. Па Маладзечне.

    Маладзечна 29:18
  • Іўе

    Каменнае кола гісторыі. На гербе - каралева-заснавальніца. Музей нацыянальных культур, побач з якім можна адчуць сябе галоўным экспанатам. Горад чатырох канфесій і іх знак, адзіны ў краіне. Гэтым разам едзем у беларускі Рыа – у Іўе.   

    Іўе 29:36
  • Чачэрск

    Плывучы востраў, цаліна і Лысая гара, адзіныя ў Беларусі Ратуша з пяццю вежамі і храм-ратонда, аўтэнтычная сядзіба з балконамі і чыгуннымі калонамі. І законнае графіці на плоце. Едзем у маленькі Парыж – у Чачэрск.

    Чачэрск 29:31
  • Мёрскі раён

    Унікальны касцёл, пабудаваны ў стылі мадэрн. Белы палац, дзе, расказваюць, былі карціны Рубенса. Талерачны камень, на якім, па легендзе, абедаў Напалеон. Адзіны ў Беларусі вадаспад, што дорыць каханне. Гуляем па Мёрскім раёне.

    Мёрскі раён 29:10
  • Дукора

    Выкаваць падкову на шчасце, загадаць жаданне ля 400-гадовага дуба, убачыць дэльфіна і русалку, якія зусім не пара. А яшчэ на столі ружовыя лабутэны, канапу, шафу. Усё на столі ў адзіным у Беларусі перакуленым доме. Гэтым разам едзем у Дукору.

    Дукора 29:50
  • Астравец

    Мурал з адлюстраваннем герба і графіці з выявай Іосіфа Гашкевіча. Востраў кахання і памятны знак ласосю. 10 каменных і металічных скульптур, якія расказваюць легенды пра горад. З аднаго боку ён з вельмі заслужанай гісторыяй, а з іншага - малады, расце і развіваецца. Гэтым разам паедзем у горад атамшчыкаў. І даведаемся, чаму Астравец цяпер свету не канец.

    Астравец 30:31
  • Мёры

    Набярэжная ў 500 метраў, якая лічыцца самай доўгай сярод малых беларускіх гарадоў. Касцёл, пра які ведалі ў Афрыцы і яго двайнік ёсць у расійскім Рыбінску. Помнік ненароджанаму дзіцяці. Парк-паўвостраў. 5 музеяў. Жураўліная вернасць. Закаханыя ліхтары. Едзем у Мёры.

    Мёры 29:56
  • Ельня

    Міжнародны аэрапорт для пералётных птушак, часцінка лесатундры ў Беларусі, месца з унікальнай флорай і фаунай (больш за 40 чырванакніжных відаў). Плюс чыстае паветра, 118 азёр, марошка. Гэтым разам едзем у Мёрскі раён, у Рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Ельня”.

    Ельня 30:30
  • Дзісна

    Зліццё дзвюх рэк, востраў, падземны ход, стогадовы мост, паром, вулачкі з “брукаванкай”, дарэвалюцыйныя будынкi. Усё гэта ў самым маленькім горадзе Беларусi, які ўмее добра плаваць падчас паводкі. Дзе што ні крок — то гістарычнае месца. Гэтым разам едзем у Дзісну.