Зала слав
![]() |
Ліпень 2017
to harbor - Родная (Бабруйск, 2017)
to harbor — гэта не адзін чалавек, а адна каманда.
Гэтая песня — нашы думкі, пачуцці, таямніцы, наша маленькае жыццё.
|
![]() |
Чэрвень 2017 Могучий рейнджер - Кратос (Мінск, 2017) Гурт «Могучий рейнджер» мае ўжо даволі доўгую гісторыю. Але толькі напрыканцы 2016 г. нарэшце здабыў канчатковы выгляд, да якога імкнуўся на працягу ўсяго часу музычнай дзейнасці яго заснавальнік Аляксей Борышнеў. На музыку калектыву маюць ўплыў шмат жанраў. У песнях ёсць і элементы панка, і метала, і ска, і нават рэперскі рэчытатыў, але гэта заўсёды драйвовыя і хуткія песні без намёку на сумныя балады. Тэксты апавядаюць аб супергероях коміксаў, фільмаў, пра космас, родны Мінск і Беларусь. Музыкі пішуць новыя песні, здымаюць відэа, прымаюць удзел у невялічкім фэсце «Каменная печень», які крочыць па клубах Мінска пачынаючы з красавіка. https://www.facebook.com/mogyhiranger |
![]() |
Травень 2017
Fabiant - Па-над жыццём (Гомель, 2017) Самабытная мелодыка. Аўтэнтычная дуда. Плотны гук гітар. Пяшчотны жаночы голас, які падкрэслівае прыгажосць роднай мовы. Філасофская лірыка, натхнёная верай у будучыню, якая грунтуецца на слаўным былым. Усё гэта металічны гурт «Fabiant» з новым трэкам «Па-над жыццём». |
![]() |
Красавік-2017 LAUDANS - Воблака (Мінск, 2017)
«Laudans» — гэта дуэт, які іграе ў стылі rock, pop, jazz, electronic music. Музыка вылучаецца ўнутранай энергетыкай, харызмай і актуальнасцю. Праз свае песні «Laudans» заклікае людзей: «Ідзём з намі шляхам веры. Таму што вера не можа сядзець склаўшы рукі, а патрабуе нашага адказу — майго і твайго». Песня «Воблака» была выдадзена ў пачатку 2017 г. разам з выхадам кліпа. Музыкі адзначаюць: «Гэтым кліпам мы хочам сказаць: нам падабаецца тое, што мы робім. І мы зычым кожнаму выбраць, што яму даспадобы і заставацца гэтаму верным». У кліпе прысутнічае сюжэтная лінія, у якой акцёры адлюстроўваюць мастацкі вобраз песні. Воблака сімвалізуе ўзаемасувязь усіх людзей і таго, наколькі выбар кожнага ўплывае на іншага чалавека. Музыкі здымаліся цалкам мокрымі. Гэта яны тлумачаць тым, што як у прыродзе нічога не можа жыць і ўзрастаць без вады, так і ў чалавека — сухасць у зносінах не прыносіць плёну. Як воблака праліваецца на зямлю дажджом, так і нашая ўвага да іншага чалавека арашае яго душу. |
![]() | Сакавік 2017
КОКТЕЙЛЬ ШАЛЯПИНА (Мінск) - Ассоль (2016) "Коктейль Шаляпина" - гэта грымучая сумесь з несумяшчальных на першы погляд інгрэдыентаў-удзельнікаў, запраўленая ўсёабдымнай любоўю і філасофскай лірыкай. У красавіку 2016 г. "Коктейль Шаляпина" прэзентаваў дэбютны альбом "Реаниматоры", запісаны за кошт сродкаў, сабраных на краўдфандынгавай платформе planeta.ru, тым самым стаў адным з нямногіх беларускіх гуртоў, які выпусціў у свет дэбютную пласцінку дзякуючы падтрымцы слухачоў. |
![]() |
Люты 2017 Кацярына Ваданосава - Дзікае паляванне (Мінск, 2016)
Кацярына Ваданосава — беларуская спявачка, паэт, музыкант, выканаўца. Аўтар паэтычнага зборніка “Міфатворчасць” (2015 г.) ды музычнага альбома з аднаіменнай назвай (2016 г.). Грае на некалькіх інструментах. Стылістыка яе музыкі — арганічны сінтэз еўрапеізаванага арт-рока з беларускім фальклорам. Сама Кацярына акрэслівае гэты накірунак тэрмінамі менестрэль-рок альбо фэнтэзі-рок.
Песня «Дзікае паляванне» напісаная пад уздзеяннем агульнага для індаеўрапейцаў архетыпічнага міфа, якім натхняліся шматлікія творцы — ад Вашынгтона Ірвінга ды Артура Конан Дойля да Анджэя Сапкоўскага ды Уладзіміра Караткевіча. І няхай калісьці лічылася, што дзікае паляванне нясе толькі страх ды разбурэнне, у гэтай песні, напоўненай рухам ды рытмам, гучыць любоў да мінуўшчыны ды надзея на будучыню. Гэта сапраўны музычны экшн-баявік, выкананы ў непаўторным стылі Кацярыны Ваданосавай. |
![]() |
Студзень 2017 Кальмары (Kalmary) - Лянота (Бяроза, 2016)
|
![]() |
Снежань 2016 BisBand – Бумеранг (Мачулішчы, 2016) Малады ска-рок калектыў, створаны ў 2015 г. на базе Мачулішчанскага Цэнтра культуры і вольнага часу. Калектыў складаецца з васьмі чалавек. Моцная духавая секцыя надае гурту арыгінальнае гучанне ў стылі ска-рок. Бэнд вядзе актыўнае стварэнне арыгінальных аўтарскіх кампазіцый для прапаганды гэтага стылю музыкі! |
![]() | Лістапад 2016
Eugene Vishnevski - Goodbye (Мінск, 2016) Яўген Вішнеўскі — экс-гітарыст мінскай рок-групы «Stillner». З 2012 г. працаваў у саставе групы Анастасіі Ціхановіч, супрацоўнічаў з многімі беларускімі артыстамі, цяпер аўтар свайго сольнага праекта («Eugene Vishnevski»). Трэк «Goodbye» з'яўляецца адной з сумесных работ з сяброўкай і калегай — канадскай пісьменніцай Sheila Busteed. Песня была напісана некалькі гадоў таму пад уражаннем ад адной з кампазіцый гурта «The Toobes», аднак, да нядаўняга часу «пылілася» ў папцы «дарабіць». Затым параіўшыся з Шэйлай, прыйшлі да высновы, што трэк досыць магутны і прабіўны, трэба яго абавязкова выпусціць. Пасля карпатлівай студыйнай працы ў чэрвені-жніўні 2016 г. ён быў нарэшце гатовы. Цяпер паслухаць можна ў сацыяльных сетках «Вконтакте», «Facebook», «Soundcloud», а таксама на радыё «Сталiца». https://vk.com/cherryjam888 https://soundcloud.com/cherryjam-3 https://www.facebook.com/eugene.vishnevsky |
![]() | Кастрычнік 2016
Gunships To Colorado Money (Мінск, 2016) Мінскі гурт «Gunships to Colorado» створаны ў канцы 2015 г. У ліпені 2016-га выдаў першы сінгл «Money». Прыкладна праз месяц распачаў канцэртную дзейнасць. Стыль вызначаецца як Hard Rock/Southern Rock. На гэты час група працуе над запісам дэбютнага альбома і здымкамі першага кліпа. https://www.facebook.com/gunshipstocolorado https://vk.com/gunshipstocolorado https://soundcloud.com/gtc-band |
![]() | Верасень 2016
BarRokka (Мінск) Мяжа (2016) Мы выконваем песні па-беларуску таму, што адчуваем сувязь з беларускай культурай і мовай, якая неверагодна структурыруе музыку. Мова стварае ўласную гісторыю і лінгвістычную прастору, што вызначае падсвядомую матрыцу, як псіхалагічную, так і паводніцкую, незалежна ад таго, валодае чалавек мовай ці не (тычыцца менавіта беларусаў). Гэта матрыца ўплывае на іх учынкі і ўспрыняцце. І таму, нам здаецца, дзякуючы беларускай мове, ідзе большае разуменне і эмацыянальнае асэнсаванне нашых песень. Структура гурта задумвалася так, каб ён быў здольны граць розную музыку. Мы ўсё яшчэ эксперыментуем, але тым не менш у нас ужо з'явілася сваё гучанне і нейкая свая стылістыка. https://vk.com/barrokka https://www.facebook.com/BarRokka.Band/ https://www.youtube.com/channel/UCm7n50VlmPiP9cQqoyxY9bg |
![]() |
Жнівень 2016
Тарас на Парнасе, Орша
Кола (2016)
Гурт «Тарас на Парнасе» быў створаны ў горадзе Оршы ў сакавіку 2016 г. з музыкаў беларускіх рок-гуртоў, такіх як «Титул», «Whitestream», «Скифы», «Blackrid». Не гледзячы на розныя музычныя перавагі ўдзельнікаў, групу аб’ядналі прафесіяналізм, шматгадовы вопыт ігры ў розных калектывах, любоў да беларускага народнага фальклору і беларускай мовы. У сваёй творчасці калектыў надае асаблівую ўвагу вывучэнню беларускіх народных песень і матываў, інтэрпрэтацыі іх на сучасны лад з мэтай папулярызацыі беларускай народнасці і культуры, беларускай мовы, а таксама з мэтай развіцця любові да радзімы ў маладога пакалення. За свой невялікі перыяд існавання гурт актыўна прымае ўдзел у розных канцэртах, раціруецца на мясцовым радыё, а зусім нядаўна стаў прызёрам Міжнароднага фестывалю песні і музыкі «Дняпроўскія галасы-2016». «Тарас на Парнасе» — гэта экспрэсіўны самаадданы канцэртны драйв, унікальнае спалучэнне сапраўднай беларускай меладычнасці з магутнай рокавай энергетыкай. Дэвіз групы: «Народную музычную самабытнасць у сучасны кірунак».
|
![]() |
Ліпень 2016
Nebulae Come Sweet, Мінск
Ophelia (Acoustic Version) (2016)
«Nebulae Come Sweet» — метал-трыа з Мінска, заснаванае ў чэрвені 2012 г. У сваёй музыцы спалучаюць як цяжкія маналітныя рыфы, так і лірычныя задумлівыя мелодыі, што ў цэлым стварае адзінае меланхалічнае музычнае палатно. Канцэртныя выступленні суправаджаюцца пастаноўкай са святла, стылістычна падабранага відэашэрагу і гуку. Усё гэта, разам з вобразамі музыкаў, уцягвае слухача ў нейкае падабенства рытуальнага дзеяння.
Калектыў выступаў з «Solstafir» (Ісландыя), «Plebeian Grandstand» (Францыя), «Reka» (Расія) і інш. https://vk.com/nebulaecomesweet
|
![]() |
Чэрвень 2016
Tadeush, Мінск
Цэглы Дзень (2016)
У шчыльных шэрагах беларускай музыкі навабранцы. Гурт «Tadeush» прэзентуе сінгл «Цэглы дзень». У памяці музыкаў яшчэ жывыя «казакі-разбойнікі» ў дварах і стральба рабінай па вокнах, але дзіцячыя мары ўжо разбіваюцца аб цагляныя сцены будняў. Песня «Цэглы дзень» пра гэта. Сталенне як шлях, і дзяцінства як станцыя, на якую нельга вярнуцца. Проста ўжо не будзе. Мы сутыкаемся з новымі праблемамі, перажываем у сабе кардынальныя перамены і разумеем, што годна сустракаць цяжкасці мы можам толькі шануючы ў сабе дзіця, якое ўмее радавацца. Музыка гурта «Tadeush» — гэта зразумелыя інструменты і партыі. Галоўнае для ўдзельнікаў — кожная нота ідзе ад сэрца. Са змешвання іх густаў нараджаецца новае гучанне, шчырае і сумленнае, якое закране кожнага. «Tadeush» не трымаюцца канкрэтнага стылю і не прызнаюць рамак. Музыка гурта даволі разнастайная, шалёны драйв і прабіўная шчырасць — нязменныя, а значыць, неўзабаве вам будзе пад што зрывацца з месца на канцэртах. |
![]() |
Травень 2016
Another Dream , М iнск
Heartbeat (2016)
Песня была напісана нашым вакалістам Мікітам, пад натхненнем новых пачуццяў і любові. Мы працавалі паўгода над стварэннем і запісам гэтага альбома. Уся ўвага і час былi ўдзелены выключна яму. Мы выклаліся на ўсе дзвесце ў надзеі стварыць нешта новае ў мастацтве нашай кра i ны, музыцы, зрабіць у гэтым свой грандыёзны і паспяховы прарыў. Спадзяемся вам спадабаецца наша творчасць і не пакіне абыякавым i . https://vk.com/anotherdreamofficial https://www.facebook.com/pages/Another-Dream/840221516070556?ref=hl |
![]() |
Красавiк 2016
MaryRose, Маладзечна
The Last Kiss (2016)
Не мае сэнсу што-небудзь казаць пра музыку. Яе трэба слухаць. |
![]() | Сакавiк 2016
HAZE, Гродна
NEW BLOOD (2015)
Даўным-даўно ў Гродна, Беларусь, з'явіўся гурт, музычным напрамкам якога стаў альтэрнатыўны метал з жаночым вакалам. Але некалькі гадоў мы правялі ў пастаянных рэпетыцыях і падрыхтоўцы матэрыялу – рабская праца пад пільным вокам фронтмэна – гітарыста Максіма J Цяпер мы рады прадстаўляць слухачам нашыя трэкі адзін за адным, яны будуць аб'яднаныя ў першы альбом "I AM THE WAY"!
https://www.youtube.com/channel/UCp6wCEvZbSB3nOXxPeRU6kA |
![]() | Люты 2016
Проект 4.0.4 - Лети (2015) Сябры! Гурт "Проект 4.0.4" быў заснаваны ў 2014 годзе. Чаму менавіта "Праект"? Таму што мы працуем з рознымі напрамкамі музыкі, заўжды шукаем асаблівае гучанне і робім эксперыменты. Мы не лічым сябе прыхільнікамі аднаго стылю. Наш гурт заявіў пра сябе адразу выпускам альбома "Шаг за шагом", а потым, на працягу года, яшчэ 2 сінгламі. Асноўным нашым жыццевым прынцыпам з'яўляецца тое, што мы самі сябе нібыта "будуем", без спонсараў ды саўнд- прадзюсараў. Уся праца робіцца сваімі рукамі, нават гукапіс. Калі Вам падабаецца наш сінгл "Лети" - сачыце за нашым гуртом! Наперадзе шмат цікавага. https://vk.com/project4o4 http://project404.by/ https://soundcloud.com/project-4-0-4/ |
![]() | Студзень 2016
Milky Icicle - Мимо (2015) Milky Icicle – група з Мінска, створаная ў пачатку 2015 года. Натхнёныя фанкам, соўлам і трып-хопам, удзельнікі вырашылі стварыць свой кактэйль музычных жанраў. Гэта музыка кідае то ў халодны, але натхняльны смутак, то ў светлую, але іранічную весялосць! Дэбютная песня "Мимо" ў іранічнай форме распавядае пра тое, што калі прымаеш сябе сапраўдным, становішся менш уразлівым да многіх знешніх фактараў. http://vk.com/milkyicicle https://soundcloud.com/milkyicicle |
![]() | Снежань 2015
Re1ikt - Зрушаны свет (2015) Гэта песня пра падтрымку людзей. Калі нешта ў жыцці не так, дык гэта абавязкова зменіцца да лепшага. Ноч скончыцца, а сонца зноў узыйдзе і асвятліць нашае існаванне. Песня была запісана ў польскім горадзе Ольштын, на студыі “X” вядомага польскага прадзюсара Марціна Кілбашэўскага. Твор “Зрушаны Свет” уваходзіць у новы альбом гурта Re1ikt – “Лекавыя Травы”. У падтрымку песні зняты кліп. Re1ikt.com vk.com/re1ikt www.facebook.com/Re1ikt |
![]() |
Ноябрь 2015 Sтанция (Мінск) Новые (2015) Мы гурт Sтанцыя. Добры дзень! Гурт створаны ў 2013 годзе, калi нам было па 15 гадоў. Музыку, якую граем, мы самі не можам да канцавызначыць, і заўсёдыаддавалірашэннегэтагапытання слухачу. І як кажа апошні - мы граем і поп-рок, і лёгкую альтэрнатыву, і пацяжэннісумесіблюграса і блюза. Усе песніствараюццападуражаннем ад рэальныхвыпадкаў з жыцця. Так, напрыклад, песня "Новые" нарадзіласяпаслятаго, як мы сталісведкамітрэніровачныхпалётаў на ваеннымаэрадроме. У ёйзакладзеныўсенашыперажыванні і ўсётое, што мы адчуваем да гэтага свету. |
![]() |
Октябрь 2015 Redline (Бабруйск)
|
![]() |
Сентябрь 2015 The Bruised Trouveres - "Silent Bloom" "Silent Bloom" - дэбютны сінгл гурта The Bruised Trouveres. На сённяшні дзень калектыў толькі пачынае сваё існаванне. У верасні 2015 года музыкі прыступілі да запісу асноўнай часткі матэрыялу, якога за апошнія гады набралася неверагодная колькасць. У планах запіс альбома і канцэртная дзейнасць. А пакуль наперадзе настойлівая студыйная праца і музыка ... музыка ... музыка...
|
![]() |
Август 2015 Тутэйшая Шляхта (Мінск) - Сэрца ў роспачы ня плача (2015)
Тутэйшая Шляхта – прафесійна-аматарскі калектыў, які складаецца з энтузіястаў, улюблёных у нацыянальную гісторыю і культуру. Наша творчасць – гэта спалучэнне музычнай спадчыны Вялікага Княства Літоўскага, народных беларускіх песняў і аўтарскіх песняў на словы літвінскіх і беларускіх класікаў у сучаснай фольк-рокавай апрацоўцы. Такі цікавы сімбіёз даў пачатак непаўторнаму музычнаму стылю, які мы называем "сармацкі рок". Наш новы хіт "Сэрца ў роспачы ня плача" – гэта першая песня з будучага фольк-рок альбому, які зараз актыўна рыхтуецца. Слухайце нас і атрымлівайце асалоду! |
![]() |
Июль 2015 InVino (Мінск) - Марта (2012) Образована в 2005 году вокалистом и лидером Артуром Шустовским. В настоящий момент на счету группы 2 студийных альбома "В свои 23" и "Акустика "; 2 видеоклипа. InVino удачно играет на сольных концертах, являются финалистами международного фестиваля «THE GLOBAL BATTLE OF THE BANDS», Open Air «ФИЕСТА», «BIG POP-PUNK GIG!», финалисты проекта от Sta Logistic; принимаем участие в местных рок-фестивалях, трибьютах таких групп как «Placebo», «Green Day», «Muse».Выступали на одной сцене с такими группами как: «Агата Кристи», «Zdob Si Zdub» , «Без Билета», «Би-2», «Пляж»,«1,5КГ» и многими другими. Так же наша песня "Люблю" является одним из главных саундтреков к фильму "Бобруйск - Дакар". Песня “Марта” содержит в себе реальную историю любви, об горечи расставания с прекрасной девушкой Мартой. |
![]() |
Июнь 2015 E'en (Мінск) - "Я живои?" (2015) Праект распачаў сваю гісторыю ў 2015 годзе. У творчасці выкарыстоўвае стылістычныя напрамкі самага шырокага спектру. Галоўная задача - дастукацца да сэрцаў слухачоў. Эмацыйная афарбоўка песні - гэта наша ўсё. |
![]() | Апрель 2015
SKRIZHALI (Мінск) - “Гэта твая Зямля” (2015) SKRIZHALI былі ўтвораны ў Мінску ў 2008 годзе. Акрамя рэгулярных выступаў, удзелу ў разнастайных фестывалях і конкурсах, у 2011 - 2015 гадах SKRIZHALI запісалі на прафесійных студыях шэраг песень, якія знаходзяцца ў ратацыі на дзясятках рэгіянальных і сталічных радыёстанцый Беларусі, Расіі і Украіны. У 2013 годзе гурт выпусціў ЕР «Рельсов нить». У 2015 рыхтуецца да выхаду студыйнага альбома. SKRIZHALI - гэта сувязь паміж музыкай, словамі і душой чалавека. http://vk.com/skrizhali https://www.youtube.com/channel/UCeqZluVllbwyuN35hLDS1uQ |
![]() |
Март 2015
The Moonshiners (Мінск) - "Время" (2015)
У гурце The Moonshiners сабраліся аматары самай рознай музыкі, таму і песні самога гурта - як кактэйлі: кілішак харда, чарка блюза, кропля стоўнера, лыжачка лаціны, драбок джаза. "Время" - пэўна, самая лірычная песня гурта. У нашай кактэйльнай карце, наўпрост складзенай з ледзяных гарбат, размашыстых саўэраў і рыпучых "Іржавых цвікоў", яна на ролях далікатнага цёплага грога. А запісаная з саксафонам, песня загучала нават лямпавей, чым раней! Лепш - толькі на канцэртах. |
![]() |
Февраль 2015
Стыль трыо TonqiXod - гаражны арт-рок з украпленнямі ад джазу і эксперыментальнага рока да прота-панка і псіхадэліі. У склад уваходзяць Максім Субач (клавішы, вакал), Андрэй Аляксеенка (барабаны) і Уладзь Лянкевіч (гітара, вакал). Першыя выступы гурта адбыліся на пачатку 2013 года. За гэты час гурт заявіў пра сябе двума сінгламі, а ў снежні 2014 года музыкі прэзентавалі дэбютны поўнафарматнік "Pradmova". Альбом паспеў трапіць у дзясятку найлепшых рэлізаў па версіі сайта ultra-music.com, а таксама зацікавіць музычных крытыкаў. Так, па словах Таццяны Заміроўскай, у музыцы гурта ёсць нейкая салонная вытанчанасць і нават далікатнасць ды наогул крыху дзіка ўсведамляць, што ў наш час хтосьці грае такую дзіўную музыку. http://tonqixod.by/
|
![]() |
Январь 2015
Группа Ivory была образована в 2008 году командой музыкальных единомышленников и взяла курс на тяжёлую музыку с богатыми клавишными аранжировками.
Довольно быстро был написан концертный материал, и в последующие годы группа обкатывала его, выступив с такими коллективами как Эпидемия, Маврин и Чёрный обелиск.
Вскоре, однако, в составе группы произошли изменения, и новыми участниками были доработаны аранжировки песен, а также дописан материал, необходимый для начала записи полноценного первого альбома.
Сейчас коллектив сосредоточен на завершении альбома и написании нового материала.
https://vk.com/ivory_band
|
![]() |
Декабрь 2014
Группа NEMDIS имеющая в своей обойме один полноформатный альбом “Against the current”, получивший массу положительных отзывов как в средствах массовой информации, так и среди слушателей, представила второй сингл “The lament”. В эту песню музыканты NEMDIS вложили свое глубокое эмоциональное отношение к злободневной теме – гибели невинных людей на войне. В этой песне есть агрессия и стенание, жестокость и причитание, констатация и обращение. В ней вы все это услышите и почувствуете! Для визуализации посыла песни NEMDIS выпустили зрелищное анимационное лирик-видео, доступное для просмотра на интернет ресурсах группы.
http://vk.com/nemdis
|
![]() |
Ноябрь 2014
Друзья, хотим поделиться с Вами нашей новой песней. Она из второго альбома, выход которого, к нашему общему сожалению, перенесен на 2015 год. Мы не ленимся, просто иногда обстоятельства бывают сильнее нас. К тому же нам совершенно не хочется Вас разочаровать плохим качеством, поэтому максимально оттачиваем каждую песню. Теперь непосредственно о песне "Здравствуй, Rock'n'Roll!" Она, как и все остальные наши произведения, взята из жизни. Мы ее прожили, прочувствовали, написали, и наши эмоции передаем Вам. Жизнь трудна, друзья, но в то же время - удивительна и прекрасна! И наш призыв: в любой жизненной ситуации не отчаиваться, не печалиться и не сдаваться. Не живите серыми буднями, любите себя, любите своих близких, любите свою жизнь! А если серьезно, а это и было серьезно!
Слушайте музыку.
Всем РОК!
Здравствуй, Rock'n'Roll!
http://byeffect.by https://vk.com/byeffect http://www.youtube.com/user/byeffectrock |
![]() |
Октябрь 2014
В течение нескольких лет формировался состав группы, шел поиск своего уникального звучания.
Стиль на раннем этапе творчества можно охарактеризовать как Dark Rock/Gothic Metal с элементами Melodic Doom, однако впоследствии концепция и представления музыкантов о том, как должен звучать коллектив менялись.
На данный момент Crowblack активно работает над новым материалом и готовится к записи второго студийного альбома.
Умеренная тяжесть музыки, лирический мужской вокал, красивые мелодии - все это Crowblack.
https://soundcloud.com/crowblack
|