Слухаць у асобным акне

Слухай любімае!

Зараз у эфіры: "Навігатар". Далей: 19.00 "Добры вечар, Сталіца!".
Гучала анлайн
Soulsides - Сцены словаў (2017) бел

Мінск - 72,89 і 105,1 МГц Брэст - 72,47 МГц Віцебск - 72,26 МГц Магілёў - 71,18 МГц Гродна - 68,90 МГц Гомель - 66,20 МГц

Ведай нашых. Песня месяца

Сакавік 2020

PERFECTLIFE - Убегаю от зимы (Наваполацк, 2019)

PERFECTLIFE – рок-гурт з самабытным стылем, які самі ўдзельнікі калектыву называюць па-свойму – love-rock. Да арыгінальнагагучанняяныпрыйшлідзякуючысумеснайпрацы, эксперыменту, таленту і вялікайлюбові да музыкі. Якасныдрайвовы рок з невялікайноткайальтэрнатывы і шчырыжаночывакал не пакінуцьнікогаабыякавым!

https://vk.com/perfect_life_info
http://perfect-life.info/
https://www.youtube.com/channel/UCEf8IewZTIW6BEjqKeikXsA
Люты 2020

Band16 - Не вместе (Баранавічы, 2019)

Мы – малады калектыў з горада Баранавічы! Не ўяўляем сваё жыццё без музыкі і іграем у такіх жанрах, як поп-рок, поп-панк, альтэрнатыўны рок.
Нас чацвёра і мы вельмі розныя (настаўнік, лагіст, урач і прадавец), але ёсць тое, што нас аб’ядноўвае – любоў да творчасці! Неўзабаве, пасля выхаду летняга EP “Дзённік памяці”, намі была створана новая песня – “Не вместе”. Лічым, што кампазіцыі пра каханне на адлегласці яшчэ не вычарпалі сябе. Трэк атрымаўся вельмі бадзёрым, насычаным і ў той жа час пачуццёвым.
А названыя ў песні беларускія гарады могуць для кагосьці апынуцца вельмі роднымі і блізкімі.

https://vk.com/band_16
https://www.instagram.com/band__16/?hl=ru

Студзень 2020

EXPERT - Фортуна (Мінск, 2019)

Гурт EXPERT – гэта якасны рок, які спалучае ў сабе ўсё лепшае са старога добрага хард-рока і хэві-метала. Гісторыі песень гурта разнастайныя і шматгранныя. Прапануем вашай увазе адну з нашых кампазіцый пад назвай “Фортуна”. І няхай яна заусёды будзе з вамі.

https://vk.com/expertrock

Снежань 2019

Synaxaria - Thousands Of Ways (Мінск, 2019)

Песня “Thousands Of Ways” была напісана непасрэдна падчас падарожжаў па нясвіжскай зямлі і прысвечана ўсім культурным і гістарычным скарбам, якія яна назапасіла ў сабе за шмат стагоддзяў. Кожны напрамак на шляху ад Нясвіжа звязаны з цікавымі падзеямі мінулага, з помнікамі, якія захаваліся з былых часоў, з велічным хараством прыроды. Насамрэч, такое можна сказаць пра наваколле амаль кожнага гістарычнага мястэчка Беларусі, у якой няма нецікавых мясцін. Варта толькі зазірнуць у глыбіню гісторыі, убачыць тое, што стагоддзі прыхавалі ад нашых вачэй. На даўніх абшарах Вялікага княства Літоўскага ёсць тысячы цудоўных месцаў, слынных прыгажосцю сваёй прыроды і помнікаў мінуўшчыны! Ёсць тысячы выдатных дарог, што вядуць да іх, якія выкарыстоўвалі яшчэ шматлікія пакаленні нашых продкаў. І мы спяваем аб тым, як прыемна ісці па іх насустрач новым адкрыццям і ўражанням ад спадчыны нашага краю!

https://vk.com/synaxaria

https://synaxaria.bandcamp.com

https://instagram.com/synaxaria_band

Лістапад 2019

SAMELI - Unknown Lifeform (Мінск, 2018)

SAMELI – гэта адзіная ў Беларусі жаночая digital-metal група. Сёння наша місія не толькі пісаць музыку і даваць канцэрты, але і распавядаць у нашай суполцы цікавыя навіны аб тэхнічным прагрэсе і даследаванні космасу.

Пакуль караблі барозняць прасторы нашай Сонечнай сістэмы, мы таксама вырашылі не сядзець склаўшы рукі. Зрабіць свой уклад у пошук прышэльцаў і пазаземных цывілізацый мы вырашылі з дапамогай песні.

Unknown Lifeform – гэта сігнал таго, што Зямля заселена разумнымі істотамі. Мы добразычлівыя, але калі што – гатовы змагацца за нашу планету. Як у класічных фільмах аб прышэльцах!

Чым больш людзей праслухае нашу песню, тым больш шанцаў на тое, што Невядомая Форма Жыцця зможа выйсці з намі на кантакт!

https://www.youtube.com/channel/UCYrfElTGeWME3nv34RH23tA

https://vk.com/publicsameli

https://yasobe.ru/na/klip_gruppy_sameli

Кастрычнік 2019

Y17 - Травень (2019, Мінск)

Спадзяёмся, што ў кожнага з вас лета прайшло з тым, каго вы любіце.

Апошнія секунды лета – гэта асаблівы час, час успомніць кожны, нават самы маленькі і нязначны момант. Мы хочам, каб разам з нашай песняй вы на секунду адчулі гэты прыемны, настальгічны, але сум па адыходзячым часе. Бо кожны, нават самы шчаслівы момант, заўсёды трошкі сумны, таму што рана ці позна ён скончыцца. Аднак мы верым (нават ведаем), што далей толькі лепш. Мы вельмі ўдзячныя кожнаму, хто прымаў удзел у стварэнні песнi. Яна наша з вамі!

https://vk.com/y17.band

Верасень 2019

Закон Гука - Зможам (2019, Мінск)

Мінскі гурт Закон Гука існуе з 2015 г., грае сучасны беларускі мадэрн-рок. Вялікую ролю ў гучанні надае якасці музычнага матэрыялу. Музыкі прэзентуюць сваю новую песню “Зможам”. Гэта своеасаблівы гімн усім тым, хто крочыць наперад да мары.

Ідзіце, рабіце, усё атрымаецца, будзем разам – усё ЗМОЖАМ!

https://vk.com/zakonguka

https://www.instagram.com/zakon.guka/

https://www.facebook.com/groups/zakonguka/

Жнівень 2019

Fata Morgana - Давай, выжимай (Магілёў, 2019)

Усе мае песні пішуцца не проста так, а зыходзячы з якіх-небудзь асабістых перажыванняў. Так і гэтая кампазіцыя была створана ў працэсе абурэння пасля пары няўдалых працоўных кантрактаў. Словы і музыка паўсталі самі сабой хвілін за пятнаццаць. Прысвячаецца песня ўсім тым, хто знаходзіцца ў пошуках працы (асабліва творчым, свабодалюбным, па-філасофску настроеным бунтарам).

P.S. Ад кепскіх працадаўцаў ёсць адна карысць – рок жывы!

https://vk.com/club141257213

https://www.youtube.com/channel/UCO8UT4YsoUfDx_2uzW3RwEA/

Ліпень 2019

Lonely Lions of Alabama – Зверь (Мінск, 2019)

Ёсць свет, дзе існуе тое, што на самай справе не існуе. Ірэальны свет летуценняў і затоеных страхаў, на які глядзіш з захапленнем і жахам. І раптам у яго зацягвае, нібыта ў Чорную дзірку, незразумелы вір падзей і пачуццяў. Музыку Lonely Lions of Alabama параўноўваюць з палётам у космас. Агарніцеся атмасферай незвычайных гармоній, разгадайце хітраспляценні музычных мелодый, і ірэальны свет раптам ператворыцца ў сапраўдны. І калі вам усё роўна будзе здавацца, што гэта сон, ён, як чароўнае люстэрка, будзе паказваць тое, што вы хочаце ў ім убачыць.

Вы адчуеце надзею і асуджанасць, любоў і занядбанасць, мяжу і бяскрайнасць… Музыка падаруе вам свабоду, і ў гэтым п’янлівым стане ідзіце за Адзінокімі Львамі ў касмічныя прэрыі бязмежнай прыгажосці…

https://band.link/LLAZver

https://vk.com/alabama.blaze

https://www.instagram.com/alabama.blaze/

Чэрвень 2019

VIT - Не зламаць (2018, Мінск)

Гісторыя гэтай песні пачынаецца яшчэ з далёкага 2006 г., а калі дакладней, яе тэкставая частка. Натхнёны беларускай класічнай літаратурай і нашай гісторыяй наогул, Віталь Пахамовіч стварыў верш, які доўга чакаў свайго часу. І ён надышоў, калі аднойчы створаная гітарная мелодыя не патрабавала для сябе асаблівага тэксту. Пасля таго, як гэтыя часткі сталі адным цэлым – з’явілася песня “Не зламаць”.

https://vk.com/vit_rockmusic

https://www.instagram.com/vit_rockmusic/?hl=ru

Травень 2019

Frozen Garden - Яе Iмя (Мінск, 2019)

Гісторыя стварэння гурта звязана перш за ўсе з таямнічым сном Дзмітрыя: ён убачыў памерлага некалькі дзён таму Майкла Джэксана, які блаславіў Дзіму на працяг музычнай справы зоркі. Да таго часу будучы творца не трымаў у руках ніводнага інструмента, а пасля самастойна засвоіў электрагітару і пачаў адну за адной ствараць песні. У іншым сне Дзіма ўбачыў надпіс “Frozen Garden” на стадыёне ў Нью-Ёрку – так з’явілася ідэя назвы гурта. Упершыню Frozen Garden выйшлі на сцэну ў 2009 г., у 2017-м адбылося другое іх нараджэнне: часткова змяніўся састаў і практычна цалкам аднавіўся рэпертуар. Гурт грае ў стылі сімфа-готык-метал. Тэксты песень – на англійскай i роднай мовах. Песня “Яе Імя” першапачаткова была англамоўнай. Лідар гурта – Дзмітрый Мірончык – заклаў у сваю песню “Her Name” уласныя мужчынскія думкі і пачуцці. Але з цягам часу з’явіўся варыянт на беларускай мове: тэкст будучай “Яе Імя” прынесла на адну з репетыцый былая клавішніца Антаніна Мядзведзева. Так утварылася песня з іншым зместам і іншымі эмоцыямі. Але музыка ўтрымлівае і мужчынскія, і жаночыя пачуцці аднолькава прыгожа.

http://vk.com/frozengarden

http://soundcloud.com/frozen-garden

https://www.instagram.com/frozengarden.by

Красавік 2019

Incerto – Развітанне (Мінск, 2019)

Гэтая песня вельмі шмат значыць для нас, бо напісана яна пра тое, што адбылося год таму. Жыццё так скорамінуча, і ўсе мы гублялі блізкіх. Таму вырашылі ўвекавечыць памяць аб тых, каго няма, з кім мы не можам дзяліцца добрым ці дрэнным, тых, з кім не паспелі развітацца.

Беражыце, шануйце сваіх родных і блізкіх пакуль гэта магчыма.

https://www.instagram.com/incerto_official_group/?hl=ru

https://www.youtube.com/user/MrTxddtka

Сакавік 2019

Павел Негожин и Ко. – Фея (Пружаны, 2018)

Прывітанне! Мяне завуць Павел Цімашчук (Нягожын). Я пішу песні ад душы. Многія з іх аўтабіяграфічныя, зрэшты як і ў іншых аўтараў. Калісьці я заснаваў групу “Джин-Тоник” у Гродне. Мае песні вядомыя многім. Праўда, не многія ведаюць іх сапраўднага аўтара. “Всадник”, “Брусья-Маты”, “Ангела”, “Хиппи-Пацифисты”, “100 долларов 14 центов”, “Ромео и Джульетта” і многія іншыя выйшлі менавіта з-пад майго пяра і нарадзіліся на струнах маёй гітары. Рады вітаць вас!

Песенька “Фея” напісана мной у 1999 г. У 2018-ым мы з Кацяй Бурдук і Вольгай Якімавай вырашылі надаць ёй новае гучанне. У выніку, з дапамогай Арцёма Конніка (аранжыроўшчыка са слаўнага горада Екацярынбурга), нарадзілася новая версія гэтай песні. Прыемнага праслухоўвання і “мурашак” па скуры вам, сябры!!!

https://vk.com/pavelnegojin

https://www.instagram.com/pavelnegojin

Люты 2019

KAIRA - Когда Солнце было Богом ( Гомель, 2019)

Група KAIRA заснавана ў 2006 г. За спінай 8 альбомаў у розных інтэрпрэтацыях цяжкага метала. Гучанне ў стылі symphonic groove pagan metal здабылі пасля выхаду альбома “Roots of Veles”, які выдаецца ў краінах Еўропы, ЗША і Азіі.

Пасля трох папярэдніх альбомаў на англійскай мове, група вярнулася да рускай і прадстаўляе вашай увазе сінгл “Когда Солнце было Богом” па матывах стараславянскіх легенд і паўночных паданняў.

www.kairamusic.com

www.instagram.com/kaira_pagan_official
www.youtube.com/kairavideo

Студзень 2019

Снегурский Александр - Дышать и смотреть (Мінск, 2018)

Мяне завуць Аляксандр Снягурскі, я прафесійны музыкант, маю музычную адукацыю і праца мая амаль заўсёды была звязана з музыкай.

Песня “Дышать и смотреть” напісана мной ў 2018 г., некалькі месяцаў таму. У працэсе запісу над ёй працавала цэлая каманда вельмі таленавітых музыкантаў і я нават трошкі ганаруся тым фактам, што, у нейкім сэнсе, у нас атрымаўся міжнародны калектыў, бо басовая партыя запісвалася ў далёкай Паўднёвай Карэі. Гэта мая першая спроба пяра, якой я адважыўся падзяліцца з публікай і, калі яна вам спадабаецца, то будзе не апошняй!

 

https://vk.com/snegsasha

Снежань 2018

БАН-ЖВІРБА - Журавіна (Гомель, 2017)

“Бан-Жвірба” – гурт сучаснага беларускага этна-рока, своеасаблівы мікс беларускіх народных песенных традыцый разам з цікавымі напрамкамі альтэрнатыўнай музыкі. Назва ансамбля запазычана з казкi Уладзiмiра Караткевiча “Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў”, у якой распавядаецца пра чароўнага скрыпача Алеся Бан-Жвiрбу, што дарыў народу радасць i добры настрой.

За амаль 20-ці гадовую гісторыю існавання “Бан-Жвірба” вельмі шмат канцэртаваў: акрамя нашай краіны беларускі фальклор у выкананні гурта ацэньвалі ў Польшчы, Украіне, Расіі ды Латвіі.

Песня “Журавіна” з’яўляецца аўтарскiм пераасэнсаваннем беларускiх жаночых абрадавых песень, што звязаныя са старажытнымі архетыпамi “лёс” i “доля” нашага народа. Занепакоенасць дзяўчыны сваёй будучыняй знаходзiць выражэнне ў журботнай мелодыi, але пэўная наiўнасць i iранiчнасць тэксту дадаюць твору балансу i каларыту. Гэта своеасаблівая алегорыя, – параўнанне дзявочай годнасці з ягадай журавінай, якая не вельмі даступная, хаваецца па балотах і да якой трэба толькі з паклонам.

Цікава, што з дапамогай нашых сяброў “Журавіна” гучала ўжо нават у ЗША, штат Пенсільванія, дзе мела поспех сярод мясцовых жыхароў.

https://vk.com/banzvirba

https://www.youtube.com/user/BanZhvirba

https://web.facebook.com/BanZhvirba

Лістапад 2018

АрХиВ №27 - Сорви любовь (Клімавічы, 2018)

АрХиВ №27пачаў існаванне ў 2006 г. Менавіта тады быў сфарміраваны першы састаў і створаны першыя кампазіцыі. На працягу дзесяці гадоў творчы шлях калектыву быў неадназначным. Толькі ў 2018-ым група канчаткова склалася і на гэты момант развіваецца, убіраючы ў сябе элементы розных музычных жанраў, а таксама індывідуальны стыль кожнага з музыкаў.

Дзякуючы упартай працы і велізарнаму жаданню тварыць, мы абышлі ўсе падводныя камяні, стаўшы не проста паўнавартаснай музычнай групай, а і сям’ёй.
Вашай увазе наш першы сінгл “Сорви любовь”. Гэта кампазіцыя пра гісторыю кахання, у якой кожны зможа знайсці нешта асабістае.

https://vk.com/arhivv27

Кастрычнік 2018

Zhdanovich & Co. - Золак (Салігорск, 2018)

Спачатку з’явілася фраза “Зо-лак” на кварту соль-до. Гэта здарылася ў 2007 г. Праз год гэту песню выканала Каця ў стылі дыска. І ўсё…

Прайшло амаль дзесяць гадоў. Летась я пачуў на хвалях радыё “Сталіца” аб праекце “Ведай нашых!”. І тут мяне ўзяло! І пайшло!

Песню перапрацаваў на новы лад і ўжо ў 2018 г. нарэшце запісаў той варыянт, у якім зараз вы маеце магчымасць яе пачуць. Не, гэта не нeavy мetal. Проста дадаў гучання сапраўдных гітар і барабанаў. Атрымалася няблага.

Прыемна слухаць!

https://vk.com/zhdanovich_and_company

http://кавергруппа.бел/

Жнівень 2018

ВОСЕМЬ - Анёлы (Мінск, 2018)

Гурт “Восемь” створаны ў 2017 г. як аб’яднанне маладых людзей, што жывуць інтарэсамі сучаснай музычнай культуры. У складзе групы восем чалавек. Гэта Павел Герасімовіч, Андрэй Смірноў, Максім Пічушкін, МаксімПервій, Наталля Пятроўская, Юлія Аношка, Кацярына Чачко, Галіна Смалякова. У сваёй працы каманда звяртаецца да самых розных музычных стыляў, але ўсе кампазіцыі групы аб’дноўвае адно – яны з’яўляюцца выразным сэнсавым пасланнем аўдыторыі. Адсюль – асаблівая ўвага да якасці тэкстаў, якія ствараюцца метадам “мазгавога штурму”. Не ўсе ўдзельнікі групы музыканты: усярэдзіне каманды існуе дакладнае размеркаванне абавязкаў, калектыў адразу ставіць перад сабой задачы граматнага прадакшану, прадзюсірвання, пазіцыянавання ў сацыяльных сетках. Праца наладжваецца на планавай аснове: рэпетыцыі ўдзельнікаў праходзяць па вызначаным графіку, таксама ёсць свае тэрміны на выпуск песень і іх прасоўванне. Калі паміж членамі каманды ёсць поўнае паразуменне, усё атрымліваецца лёгка! У жніўні 2018 г. плануецца выхад першага альбома гурта “Восемь” – “Мы”.


Лiпень 2018

СКАНДАЛ family - Сустрэча (Мінск, 2018)

“Сям’я СКАНДАЛ“ утварылася ў 2013 г. Свае першыя выступы музыкі пачыналі на вуліцы. Яны гралі каля гандлёвага цэнтра, тым самым зараблялі на ​​запіс першага альбома. І ўжо праз год ён выйшаў у свет пад назвай “Луна-парк”. Як тлумачаць самі ўдзельнікі, песні ў ім настолькі разнастайныя, як каруселі ў парку.

Затым музыкі выступалі па гарадах роднай краіны, выпусцілі шмат сінглаў, удзельнічалі ў фестывалях, таксама давалі гастролі па Расіі. “СКАНДАЛ” – гэта не проста гурт, а вялікая сям’я, дзе ў кожным горадзе жывуць “сваякі”.

На гэты момант у калектыву выйшаў новы альбом пад назвай “37”. Цалкам паслухаць яго можна ў суполцы “ВКонтакте”.

“Сустрэча” – адна з песень альбома “37”. Яна пра чалавека, які знайшоў свой шлях. Усім прыемнага праслухоўвання!

https://vk.com/punk_skandal

https://www.instagram.com/skandal_family/