Пра нас
Вітаем усіх, хто зайшоў на нашу старонку выпадкова або спецыяльна, каб сустрэцца з тымі, хто добра вядомы па эфіры радыёстанцыі "Сталіца", хто стаў "нябачнымі" сябрамі і без каго, магчыма, раніца не была б такой бадзёрай, дзень – такім цёплым, а вечар – рамантычным і загадкавым. Наша радыёстанцыя - структурнае падраздзяленне Белтэлерадыёкампаніі, створанае на базе былой Мінскай абласной рэдакцыі Беларускага радыё, якая вяла вяшчанне 2 гадзіны ў суткі на Мінск і Мінскую вобласць. Пасля сур'ёзнай тэхнічнай мадэрнізацыі і прадуманай арганізацыйнай рэструктурызацыі, рэдакцыя ператварылася ў сучасную радыёстанцыю. З моманту свайго нараджэння – 21 верасня 1998 года – мы прытрымліваемся прынцыпу "Радыё "Сталіца" – наша радыё". Перад намі стаяла нялёгкая задача: стварыць дзяржаўную беларускамоўную радыёстанцыю, здольную канкурыраваць з дзеючымі недзяржаўнымі радыёстанцыямі. І мы з гонарам можам сказаць, што калектыў з гэтай задачай справіўся і даказаў, што дзяржаўнае радыё можа быць цікавым, прэстыжным, канкурэнтаздольным. Сёння «Сталіца» вяшчае 24 гадзіны ў суткі на ўльтракароткіх хвалях па ўсёй рэспубліцы і на частаце 105,1 FM у Мінску. Слухаюць нас і ва ўсім свеце ў рэжыме рэальнага часу праз Інтэрнэт. Радыё «Сталіца» – адзіная ў краіне цалкам беларускамоўная радыёстанцыя FM-фармату. У эфіры гучаць інфармацыйныя, пазнавальныя і музычна-забаўляльныя праграмы. У іх мы абмяркоўваем актуальныя надзённыя пытанні. Асаблівае месца займаюць праграмы, прысвечаныя гісторыі і культуры Беларусі, праз якія можна віртуальна падарожнічаць па цікавых мясцінах нашай краіны, даведацца пра ўнікальныя прыродныя рэсурсы і помнікі архітэктуры, а таксама зрабіць своеасаблівы экскурс у гісторыю і дакрануцца да багатай культурнай спадчыны Беларусі. Сярод мноства FM-радыёстанцый, “Сталіца” вылучаецца сваім асаблівым, нестандартным падыходам да фарміравання музычнай сеткі. Музыка, якая гучыць у нашым эфіры, задаволіць патрэбы як сталага меламана, выхаванага на класіцы заходняй рок-музыкі, так і маладога чалавека, які сочыць за айчыннымі і замежнымі навінкамі рока. Музычны фармат радыё "Сталіца" знаходзіцца на стыку фарматаў AOR/АС (альбомна-арыентаваны рок / сучасная музыка для дарослых) і прадстаўлены кампазіцыямі лепшых айчынных і замежных выканаўцаў. Вялікая ўвага надаецца маладым беларускім музыкантам і аўтарам, якія працуюць у рок-стылістыцы. Радыё «Сталіца» здолела знайсці ўласны стыль і рытм вяшчання, бо кожны з яе супрацоўнікаў з натхненнем стварае тое, што слухачы назавуць “любімым”.
Слухай любімае! © Сталіца |
|
Вяшчанне Радыё “Сталіца” ў FM-дыяпазоне
Область | Передающая станция | Частота, МГц | Радиус зоны охвата, км |
Брестская | РТПС Барановичи | 71,18 | 24 |
Брестская | РТПС Барановичи | 93,20 | 26 |
Брестская | АРТПС Пружаны (Куплин) | 90,30 | 31 |
Брестская | РТПС Ракитница | 72,47 | 59 |
Брестская | РТПС Дрогичин (Сиреневка) | 69,80 | 33 |
Брестская | АРТПС Синкевичи | 107,80 | 28 |
Брестская | РТПС Пинск (Посеничи) | 67,88 | 54 |
Брестская | РТПС Пинск (Посеничи) | 94,10 | 35 |
Витебская | РТПС Браслав | 73,49 | 54 |
Витебская | РТПС Браслав | 91,10 | 48 |
Витебская | РТПС Витебск | 72,26 | 63 |
Витебская | РТПС Обухово (Орша) | 73,82 | 54 |
Витебская | АРТПС Горы | 104,30 | 32 |
Витебская | АРТПС Бегомль | 100,80 | 36 |
Витебская | РТПС Ушачи (Островенец) | 70,94 | 81 |
Витебская | РТПС Ушачи (Островенец) | 92,00 | 59 |
Гомельская | РТПС Брагин | 69,11 | 66 |
Гомельская | РТПС Гомель | 66,20 | 65 |
Гомельская | АРТПС Защебье | 73,19 | 35 |
Гомельская | АРТПС Ворновка | 106,90 | 29 |
Гомельская | РТПС Жлобин | 71,81 | 47 |
Гомельская | РТПС Жлобин | 90,40 | 35 |
Гомельская | АРТПС Житковичи | 107,20 | 28 |
Гомельская | АРТПС Слобода | 100,40 | 32 |
Гомельская | РТПС Сметаничи | 70,28 | 78 |
Гомельская | РТПС Сметаничи | 88,60 | 62 |
Гродненская | РТПС Геранены | 69,26 | 60 |
Гродненская | РТПС Геранены | 92,50 | 44 |
Гродненская | АРТПС Любча | 70,85 | 25 |
Гродненская | РТПС Гродно | 68,90 | 65 |
Гродненская | АРТПС Мосты | 70,76 | 27 |
Гродненская | РТПС Свислочь | 68,72 | 63 |
Гродненская | РТПС Свислочь | 94,20 | 27 |
Гродненская | РТПС Слоним | 94,90 | 63 |
Гродненская | РТПС Сморгонь | 66,38 | 47 |
Гродненская | РТПС Сморгонь | 94,40 | 49 |
Минская | РТПС Копыль | 73,22 | 28 |
Минская | РТПС Копыль | 107,30 | 55 |
Минская | АРТПС Березино | 67,07 | 22 |
Минская | АРТПС Минск (ул. Коммунистическая) | 105,10 | 43 |
Минская | АРТПС Крупский | 103,00 | 30 |
Минская | РТПС Колодищи | 72,89 | 76 |
Минская | РТПС Мядель | 66,86 | 56 |
Минская | РТПС Мядель | 98,50 | 41 |
Минская | РТПС Солигорск | 68,57 | 40 |
Минская | РТПС Солигорск | 88,40 | 46 |
Могилевская | РТПС Бобруйск (Ясный Лес) | 73,01 | 55 |
Могилевская | РТПС Костюковичи | 69,38 | 58 |
Могилевская | АРТПС Славгород | 101,50 | 32 |
Могилевская | РТПС Могилев (Полыковичи) | 71,18 | 78 |
Могилевская | АРТПС Кричев | 107,90 | 39 |
Могилевская | РТПС Мстиславль | 73,73 | 32 |
Могилевская | РТПС Осиповичи | 72,47 | 43 |
Могилевская | РТПС Осиповичи | 97,70 | 38 |
Время вещания: в диапазоне 87,5-108МГц - круглосуточно; в диапазоне 66-74МГц с 05:00 до 02:00
Зона охвата территории Республики Беларусь радиопрограммой "Столица":