Слухаць у асобным акне

Слухай любімае!

Гучала анлайн
Anouk - Three Days In A Row (2009)

Мінск - 72,89 і 105,1 МГц Брэст - 72,47 МГц Віцебск - 72,26 МГц Магілёў - 71,18 МГц Гродна - 68,90 МГц Гомель - 66,20 МГц

Пра нас


Вітаем усіх, хто зайшоў на нашу старонку выпадкова або спецыяльна, каб сустрэцца з тымі, хто добра вядомы па эфіры радыёстанцыі "Сталіца", хто стаў "нябачнымі" сябрамі і без каго, магчыма, раніца не была б такой бадзёрай, дзень – такім цёплым, а вечар – рамантычным і загадкавым.

Наша радыёстанцыя - структурнае падраздзяленне Белтэлерадыёкампаніі, створанае на базе былой Мінскай абласной рэдакцыі Беларускага радыё, якая вяла вяшчанне 2 гадзіны ў суткі на Мінск і Мінскую вобласць. Пасля сур'ёзнай тэхнічнай мадэрнізацыі і прадуманай арганізацыйнай рэструктурызацыі, рэдакцыя ператварылася ў сучасную радыёстанцыю.

З моманту свайго нараджэння – 21 верасня 1998 года – мы прытрымліваемся прынцыпу "Радыё "Сталіца" – наша радыё". Перад намі стаяла нялёгкая задача: стварыць дзяржаўную беларускамоўную радыёстанцыю, здольную канкурыраваць з дзеючымі недзяржаўнымі радыёстанцыямі. І мы з гонарам можам сказаць, што калектыў з гэтай задачай справіўся і даказаў, што дзяржаўнае радыё можа быць цікавым, прэстыжным, канкурэнтаздольным.

Сёння «Сталіца» вяшчае 24 гадзіны ў суткі на ўльтракароткіх хвалях па ўсёй рэспубліцы і на частаце 105,1 FM у Мінску. Слухаюць нас і ва ўсім свеце ў рэжыме рэальнага часу праз Інтэрнэт.

Радыё «Сталіца» – адзіная ў краіне цалкам беларускамоўная радыёстанцыя FM-фармату. У эфіры гучаць інфармацыйныя, пазнавальныя і музычна-забаўляльныя праграмы. У іх мы абмяркоўваем актуальныя надзённыя пытанні. Асаблівае месца займаюць праграмы, прысвечаныя гісторыі і культуры Беларусі, праз якія можна віртуальна падарожнічаць па цікавых мясцінах нашай краіны, даведацца пра ўнікальныя прыродныя рэсурсы і помнікі архітэктуры, а таксама зрабіць своеасаблівы экскурс у гісторыю і дакрануцца да багатай культурнай спадчыны Беларусі.

Сярод мноства FM-радыёстанцый, “Сталіца” вылучаецца сваім асаблівым, нестандартным падыходам да фарміравання музычнай сеткі. Музыка, якая гучыць у нашым эфіры, задаволіць патрэбы як сталага меламана, выхаванага на класіцы заходняй рок-музыкі, так і маладога чалавека, які сочыць за айчыннымі і замежнымі навінкамі рока. Музычны фармат радыё "Сталіца" знаходзіцца на стыку фарматаў AOR/АС (альбомна-арыентаваны рок / сучасная музыка для дарослых) і прадстаўлены кампазіцыямі лепшых айчынных і замежных выканаўцаў. Вялікая ўвага надаецца маладым беларускім музыкантам і аўтарам, якія працуюць у рок-стылістыцы.

Радыё «Сталіца» здолела знайсці ўласны стыль і рытм вяшчання, бо кожны з яе супрацоўнікаў з натхненнем стварае тое, што слухачы назавуць “любімым”.

Слухай любімае! © Сталіца

Сталіца

Вяшчанне Радыё “Сталіца” ў FM-дыяпазоне

Вобласць

Населены пункт

Частата

Радыюс ахопу

Брэсцкая

Баранавічы

93,2

26 км

Куплін

90,3

31 км

Пасенічы

94,1

35 км

Сінкевічы

107,8

28 км

Віцебская

Браслаў

91,1

48 км

Бягомль

100,8

36 км

Горы

104,3

32 км

Ушачы

92,0

59 км

Гомельская

Ворнаўка

106,9

29 км

Жлобін

90,4

35 км

Жыткавічы

107,2

Іванава Слабада

100,4

32 км

Смятанічы

88,6

62 км

Гродзенская

Геранёны

92,5

44 км

Свіслач

94,2

27 км

Слонім

93,8

63 км

Смаргонь

94,4

49 км

Мінская

Капыль

107,3

55 км

Крупкі

103,0

39 км

Мінск

105,1

Мядзел

98,5

41 км

Салігорск

88,4

46 км

Магілёўская

Асіповічы

97,7

38 км

Крычаў

107,9

30 км

Слаўгарад

101,5

32 км