Зараз у эфіры :  Музыка на "Сталіцы"
Далей : 14:00 Навіны
РЭКЛАМА

Беларусь прымае ўдзел у міжнароднай абароннай выставе IDEAS-2022 у Пакістане
17 Лістапада 2022

Беларуская ваенная дэлегацыя на чале з першым намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл генерал-маёрам Ігарам Каралём прымае ўдзел у рабоце 11-й міжнароднай абароннай выставы IDEAS-2022 у горадзе Карачы (Пакістан), якая праходзіць з 15 па 18 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў Мінабароны . Адбыліся сустрэчы з намеснікам міністра абароннай прамысловасці Хумайунам Азізам, а таксама намеснікам старшыні Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў Узброеных сіл Пакістана генерал-лейтэнантам Ахсанам Гулрэзам. Бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі.