Зараз у эфіры :  Для тых, хто не спіць
Далей : 07:00 Навіны
РЭКЛАМА

"Белпошта" назвала лепшыя паштовыя маркі 2019 года
09 Сакавіка 2020

Выдавецкі цэнтр "Марка" РУП "Белпошта" падвёў вынікі конкурсу-апытання на лепшую паштовую марку 2019 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт "Белпошты".

Лепшым выпускам прызнана паштовая марка "З Новым годам!", за якую аддалі 336 галасоў. На другім месцы - паштовы блок "1000 гадоў з часу першай пісьмовай згадкі Брэста" (319 галасоў), на трэцім - паштовы блок "75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў" (183 галасы).

Усяго на конкурс дасланыя 1 132 анкеты.

РУП "Белпошта" падрыхтавала 100 набораў філатэлістычнай прадукцыі. Па выніках розыгрышу іх атрымаюць удзельнікі апытання, якія назвалі лепшы выпуск.