Зараз у эфіры :  Абед у кабінет
Далей : 13:00 Навіны
РЭКЛАМА

Лукашэнка: праз 10-15 гадоў усе вёскі ператворацца ў камфортныя аграгарадкі
11 Лістапада 2022

Праз 10-15 гадоў усе вёскі ператворацца ў камфортныя аграгарадкі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пленарным пасяджэнні рэспубліканскага семінара-нарады па аднаўленні і выкарыстанні меліяраваных зямель, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Вёска становіцца іншай. Не будзе гэтых вёсак старых, якіх у нас сотні тысяч было. Будуць аграгарадкі. Застануцца буйныя вёскі. Праз 10-15 гадоў работы, а можа, і раней будуць толькі аграгарадкі", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт адзначыў, што людзі ў малых населеных пунктах хочуць мець усе выгоды і жыць камфортна, у добрых дамах. "У кожнай вёсачцы і на хутары мы гэта не пабудуем, таму прыйшлі да таго, каб будаваць аграгарадкі. Каб яны былі па ўзроўні жыцця такімі ж, як у горадзе. А паколькі гэта будзе яшчэ аграгарадок у вёсцы, то людзі будуць туды імкнуцца яшчэ ў большай колькасці. Калі мы створым хаця б такія рабочыя месцы, як тут (размова аб прадпрыемстве "Амкадор-КЭЗ" у вёсцы Коханава Талачынскага раёна. - Заўвага БЕЛТА) і як у лепшых нашых гаспадарках", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.