Зараз у эфіры :  Навіны спорта
Далей : 11:00 Навіны
РЭКЛАМА

МАРГ прапануе абмеркаваць карэкціроўку правіл бытавога абслугоўвання спажыўцоў
14 Лістапада 2022

На грамадскае абмеркаванне вынесены праект пастановы Савета Міністраў, якім прадугледжана карэкціроўка пастановы ўрада № 1590 ад 14 снежня 2004 года "Аб зацвярджэнні правіл бытавога абслугоўвання спажыўцоў", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал. Праект распрацаваны з мэтай актуалізацыі пастановы № 1590 з улікам сучасных тэндэнцый развіцця гэтай сферы. У прыватнасці, уведзены новыя паняцці шэрынг, байкшэрынг, кікшэрынг для рэгулявання новых відаў паслуг. Таксама ўнесены дапаўненні і змяненні ў парадак аказання паслуг па арэндзе механічных транспартных сродкаў, веласіпедаў, самакатаў шляхам заказу такіх паслуг з дапамогай інтэрнэт-платформ (мабільны дадатак, інтэрнэт-сайт і іншае). Арганізатаратам грамадскага абмеркавання выступіла Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме з 14 па 24 лістапада.