Зараз у эфіры :  Для тых, хто не спіць
Далей : 07:00 Навіны
РЭКЛАМА

Новая схема падману: зламыснікі рассылаюць у мэсэнджарах паведамленні аб блакіроўцы дадатку банка
24 Сакавіка 2022

Зламыснікі рассылаюць паведамленні аб блакіроўцы дадатку банка ў мэсэнджарах, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Беларусбанка. "Беларусбанк папярэджвае аб магчымым новым спосабе махлярства, з якім могуць сутыкнуцца нашы карыстальнікі дадатку "М-банкінг". Зламыснікі ад імя банка накіроўваюць у мэсэнджарах Viber або Telegram фішынгавае паведамленне з інфармацыяй аб нібыта магчымай блакіроўцы мабільнага дадатку банка афіцыйнымі магазінамі дадаткаў. Далей у паведамленні можа змяшчацца прапанова ўстанавіць (у мэтах захавання працаздольнасці мабільнага дадатку) на смартфон новую версію дадатку з прымацаванага файла, - расказалі ў Беларусбанку. - Звяртаем увагу, што мы не рассылаем інфармацыю аб сваіх мабільных дадатках у Viber або Telegram". Беларусбанк просіць устанаўліваць мабільны дадатак толькі з афіцыйных магазінаў дадаткаў Play Market і App Store. Калі вы сутыкнуліся з махлярскімі дзеяннямі, паведаміце аб іх пры запаўненні спецыяльнай формы на карпаратыўным сайце банка.