Зараз у эфіры :  Для тых, хто не спіць
Далей : 06:00 Гімн Рэспублікі Беларусь
РЭКЛАМА

Юніёрская зборная Беларусі па валейболе атрымала тры перамогі на этапе МЛР
17 Лістапада 2022

Мужчынская юніёрская зборная Беларусі па валейболе правяла заключны матч у рамках трэцяга этапу Маладзёжнай лігі Расіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. У апошнім матчы тура, які прымаў горад Сасновы Бор, нашы спартсмены прайгралі казанскаму "Зеніту-ВАР" з лікам 2:3 (26:24, 18:25, 25:22, 26:28, 13:15). Такім чынам, у шасці паядынках трэцяга этапу беларусы абмяняліся перамогамі з казанцамі, здабылі дзве вікторыі над клубам "Дынама-ЛВ-2" з Ленінградскай вобласці (3:1, 3:1), а таксама двойчы ўступілі кемераўскаму "Кузбасу-2" (0:3, 0:3). Усяго ў бягучым сезоне МВЛ наша каманда правяла ўжо 18 гульняў, на гэты момант у актыве падапечных Андрэя Міхневіча 21 ачко і 12-е месца сярод 16 каманд лігі. Наступныя гульні ў турніры беларусы правядуць з 18 па 24 снежня ў Сургуце. Таксама сёння сваё выступленне ў другім туры Маладзёжнай валейбольнай лігі пачне жаночая юніёрская зборная Беларусі. Матчы этапу прыме Ніжні Ноўгарад, саперніцамі нашых дзяўчат стануць "Лакаматыў-СШАР" з Калінінграда і пецярбургская "Ленінградка-2". Сустрэча беларусак з пецярбургскай камандай стартуе ў 16.00. Пасля чатырох гульняў сезона МВЛ наша жаночая зборная ідзе на 5-й пазіцыі сярод 14 каманд.