Зараз у эфіры :  Музыка на "Сталіцы"
Далей : 20:00 Навіны (сіноптык)
РЭКЛАМА

Аўтографы беларускіх пісьменнікаў з прыватных калекцый прадстаўлены ў музеі Янкі Купалы
04 Лютага 2022

Выставачны праект "Аўтограф" адкрыўся сёння ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы да 140-годдзя з дня нараджэння класіка, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры. Увазе наведвальнікаў прадстаўлены залаты фонд музея - рукапісы паэта, яго сяброў і паплечнікаў. "Сёння ў Купалаўскім доме захоўваецца каля 1 тыс. аўтографаў паэта: чарнавыя і чыставыя рукапісы вершаў, пісьмы сябрам, подпісы на фатаграфіях, жартоўныя эпіграмы - сведчанні яркага і шматграннага жыцця творцы. Рукапісную спадчыну паэта, раздробленую ў гады Вялікай Айчыннай вайны, давялося збіраць у многіх краінах свету: Расіі, Украіне, Грузіі, Польшчы, Германіі", - расказалі ў музеі. У экспазіцыі ўпершыню з прыватных калекцый прадстаўлены аўтографы пісьменнікаў Кандрата Крапівы, Петруся Броўкі, Сяргея Грахоўскага, Максіма Танка, Пімена Панчанкі, Івана Мележа, Івана Навуменкі, Уладзіміра Караткевіча і многіх іншых. Можна азнаёміцца з часткай выратаванага архіва паэта Аркадзя Куляшова. Рэалізуецца выставачны праект "Аўтограф" напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы.