Зараз у эфіры :  Навіны
Далей : 15:05 Музыка на "Сталіцы"
РЭКЛАМА

Беларусь вывучае магчымасць вытворчасці камплектуючых да расійскіх самалётаў
24 Мая 2022

У Беларусі могуць пачаць вырабляць камплектуючыя да расійскіх самалётаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства транспарту і камунікацый. "Прапрацоўваецца пытанне выкарыстання паветраных суднаў расійскай вытворчасці, а таксама выканання перавозак у азіяцкі рэгіён з дапамогай прыцягнення лагістычных аператараў, вывучаецца магчымасць эксплуатацыі расійскага самалёта Іл 96-400Т. Акрамя гэтага, прапрацоўваецца магчымасць асваення на тэрыторыі Беларусі імпартазамяшчальнай вытворчасці камплектуючых да самалётаў Sukhoi Superjet 100, МС-21 і іх тэхабслугоўванне", - расказалі ў Дэпартаменце па авіяцыі. Адзначаецца, што айчынныя авіякампаніі ва ўмовах закрытага неба пераарыентавалі работу ва ўсходнім і паўднёвым напрамках. "Рэгулярныя рэйсы выконваюцца ў 16 аэрапортаў (восем краін). Палёты на рэгулярнай аснове ў Нацыянальны аэрапорт Мінск ажыццяўляюць тры авіяперавозчыкі", - дадалі ў дэпартаменце. Для стабілізацыі фінансава-эканамічнага становішча авіяцыйных арганізацый рэалізуюцца антыкрызісныя меры, накіраваныя на пераарыентацыю экспартных патокаў, аптымізацыю затрат, павышэнне фінансавай дысцыпліны. Ключавая задача - захаваць працоўныя калектывы.