Зараз у эфіры :  Музыка на "Сталіцы"
Далей : 20:00 Навіны (сіноптык)
РЭКЛАМА

Беларускія велагоншчыкі выйгралі 12 медалёў на "Гран-пры Масквы"
23 Мая 2022

Беларускія спартсмены выйгралі 12 медалёў на спаборніцтвах па веласпорце на трэку "Гран-пры Масквы", якія праходзілі ў сталіцы Расіі з 20 па 22 мая, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. У міжнародным турніры, які прайшоў на велатрэку "Крылацкае", прынялі ўдзел гоншчыкі з Расіі, Беларусі і Узбекістана. На рахунку нашай каманды 4 залатыя ўзнагароды, 5 сярэбраных і 3 бронзавыя. У стартавы дзень турніру па два медалі заваявалі Ганна Церах і Яўген Каралёк: Церах выйграла гонку на выбыванне і ўзяла серабро ў скрэтчы, Каралёк жа ў скрэтчы перамог, але стаў другім у гонцы з выбываннем. У суботу, 21 мая, беларускія гоншчыкі выйгралі абедзве гонкі па ачках: Каралёк стаў мацнейшым у мужчын, сярод жанчын першынствавала Ірына Чуянкова. Сярэбраны медаль у гэтым відзе праграмы дастаўся нашай Настассі Кіпцікавай, у мужчын бронзу выйграў Раман Раманаў. Таксама на трэцюю прыступку п'едэстала ў кейрыне падняўся Арцём Зайцаў. Заключны дзень турніру прынёс беларусам яшчэ тры ўзнагароды: Яўген Каралёк і Дзяніс Мазур сталі трэцімі ў мэдзісане, у гэтай жа дысцыпліне Аліна Абраменка і Ірына Чуянкова заваявалі серабро. Яшчэ адзін медаль за другое месца па выніках мужчынскага кейрына выйграў Аляксандр Глова.