Зараз у эфіры :  Для тых, хто не спіць
Далей : 06:00 Гімн Рэспублікі Беларусь
РЭКЛАМА

Больш за 200 юнакоў і дзяўчат спаборнічаюць на рэспубліканскай спартакіядзе па цяжкай атлетыцы ў Пінску
23 Сакавіка 2022

У Пінску па 26 сакавіка праходзіць рэспубліканская спартакіяда дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ па цяжкай атлетыцы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву №5 Пінска Уладзімір Хлуд. На спаборніцтвы з усіх рэгіёнаў краіны прыехалі 220 юнакоў 2007 года нараджэння і маладзейшыя. У кожнай спартшколы каманда, у складзе якой восем юнакоў і пяць дзяўчат. Наймацнейшага яны вызначаюць у дзесяці вагавых катэгорыях. Пераможцы і прызёры будуць вызначаны па суме дваябор'я ў штуршку і рыўку. Вынікі падвядуць у асабістым і камандным заліках. "Набор у цяжкую атлетыку вядзецца з дзевяці гадоў. Зараз юнакам па 14-15 гадоў, гэтым відам спорту яны займаюцца не адзін год. Многія з іх будуць адабраны ў вучылішчы алімпійскага рэзерву і цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі. Спартакіяду можна назваць праглядам рэзерву. Трэнеры праглядаюць дзяцей і запрашаюць на навучанне, дзе яны змогуць павысіць сваё майстэрства", - растлумачыў Уладзімір Хлуд.