Зараз у эфіры :  Вясёлыя твары
Далей : 09:00 Навіны
РЭКЛАМА

Больш за тысячу чалавек прызавуць з запасу падчас другога этапа праверкі беларускай арміі
09 Сакавіка 2020

Ва Узброеных Сілах пачаўся другі этап комплекснай праверкі войскаў, у вышэйшую ступень баявой гатоўнасці прыводзіцца шэраг вайсковых частак. Больш за тысячу чалавек будуць прызваны з запасу, паведамілі БЕЛТА ў Мінабароны.

Другі этап комплекснай праверкі баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці войскаў пачаўся сёння ў адпаведнасці з распараджэннем міністра абароны. Ён праходзіць пад кіраўніцтвам начальніка Генштаба.

"У вышэйшую ступень баявой гатоўнасці прыводзіцца шэраг вайсковых частак і падраздзяленняў Узброеных Сіл. Падчас праверкі будзе ажыццяўляцца комплекс мабілізацыйных мерапрыемстваў, у выніку якога больш за тысячу вайскоўцаў будуць прызваны з запасу", - праінфармавалі ў Мінабароны.

Будзе праверана здольнасць воінскіх часцей выканаць задачы ў дынамічна змяняемай абстаноўцы днём і ноччу. Сярод мэтаў таксама ўдасканаленне тактычнай вывучкі войскаў. Акрамя таго, правераць стан ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, у тым ліку якая знаходзіцца на захоўванні.

"У праверцы будуць задзейнічаны каля 6 тыс. вайскоўцаў і больш за 200 адзінак тэхнікі. Асноўная ўвага будзе нададзена пытанням арганізацыі ўзаемадзеяння, кіравання і ўсебаковага забеспячэння войскаў", - распавялі ў абаронным ведамстве.

Праверка завершыцца правядзеннем комплекснага тактычнага вучэння, дзе будзе дадзена ацэнка здольнасці войскаў выканаць пастаўленыя задачы.