Зараз у эфіры :  Музыка на "Сталіцы"
Далей : 20:00 Навіны (сіноптык)
РЭКЛАМА

БРСМ і Дэпартамент па архівах і справаводстве запусцяць сумесны патрыятычны праект
18 Мая 2022

Рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў і Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Беларусі рэалізуюць у Год гістарычнай памяці рэспубліканскі праект "Архівы: памяць аб мінулым у імя будучага", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА другі сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандр Прохараў. Галоўная мэта новага праекта - асвета і патрыятычнае выхаванне моладзі на аснове матэрыялаў Нацыянальнага архіўнага фонду Беларусі. "У трэцім працоўным семестры падчас рэалізацыі праекта ўдзельнікі студэнцкіх атрадаў сумесна з работнікамі архіваў будуць займацца пошукам дакументаў, звязаных з будаўніцтвам і рэканструкцыяй студэнцкімі будаўнічымі атрадамі памятных мемарыялаў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі нашай краіны. Такую даследчую работу вырашана правесці для таго, каб беларускія студэнцкія атрады маглі б узяць шэфства над гэтымі помнікамі і абеліскамі і пры неабходнасці займацца іх добраўпарадкаваннем. Гэта і ёсць тая сувязь пакаленняў, якую так беражліва захоўваюць у Беларусі, - расказаў Аляксандр Прохараў. - Акрамя таго, моладзь плануе стварыць інтэрактыўную карту гэтых памятных мясцін. Маладзёжную ініцыятыву падтрымала кіраўніцтва Дэпартамента па архівах і справаводстве Мінюста, і мы маем намер змацаваць яе подпісамі 20 мая падчас сустрэчы, якая адбудзецца на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у рамках работы школы падрыхтоўкі кіраўнікоў працоўных праектаў". Праект будзе рэалізаваны з мая па верасень 2022 года. Для работы ўдзельнікаў студэнцкіх атрадаў у дзяржаўных архівах па ўсёй рэспубліцы вызначаны адзіныя дні - 20 мая, 16 чэрвеня, 14 ліпеня, 18 жніўня, 9 верасня. "Безумоўна, вялікую дапамогу нашай моладзі акажуць супрацоўнікі архіваў, якія арганізуюць для іх асветныя мерапрыемствы, прычым абсалютна бясплатна. Моладзь зможа не толькі далучыцца да гісторыі, але і падзяліцца створаным мультымедыйным дакументальным кантэнтам з іншымі ўдзельнікамі праз сацыяльныя сеткі пад хэштэгамі #Беларусь, #Годисторическойпамяти, #связьпоколений, #историческаяпамять, #БРСМ, #БСО, #архивыБеларуси", - дапоўніў другі сакратар ЦК БРСМ.