Зараз у эфіры :  Музыка на "Сталіцы"
Далей : 21:00 Навіны
РЭКЛАМА

Інфармацыйна-турыстычны цэнтр Беларусі адкрыўся ў Нью-Дэлі
04 Лютага 2022

У Нью-Дэлі адкрыўся інфармацыйна-турыстычны цэнтр Беларусі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве нашай краіны ў Індыі. "У Нью-Дэлі адбылося ўрачыстае адкрыццё інфармацыйна-турыстычнага цэнтра Рэспублікі Беларусь на базе турыстычнай кампаніі "БелІндТрэвэл". У прэзентацыі прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Індыі Андрэй Ржавускі, супрацоўнікі пасольства, прадстаўнікі турыстычнага і гасцінічнага бізнесу, індыйскія СМІ, а таксама вядомыя блогеры", - расказалі ў дыпламатычнай місіі. Гасцям мерапрыемства была прадстаўлена прэзентацыя турыстычнай прывабнасці Рэспублікі Беларусь, аб'ектаў культурна-гістрычнага і турысцка-рэкрэацыйнага патэнцыялу нашай краіны. Пасол Беларусі акцэнтаваў увагу на турыстычнай прывабнасці краіны, гасціннасці і дружалюбнасці беларускага народа.