Зараз у эфіры :  Музыка на "Сталіцы"
Далей : 19:00 Навіны (сіноптык)
РЭКЛАМА

Католікі святкуюць Грамніцы
02 Лютага 2022

Каталіцкая царква сёння адзначае Грамніцы. У гэты дзень Маці Божая ўпершыню прынесла ў храм маленькага Ісуса. Паводле традыцыі, бацькі павінны былі прыносіць у царкву сваіх дзяцей, якім споўнілася сорак дзён ад нараджэння, каб прысвяціць іх Богу. У храме Марыю і Іосіфа сустрэў святы Сімяон, які доўга чакаў гэтага моманту. Паданне гаворыць, што старац быў адным з 72 кніжнікаў, якія ў III стагоддзі да н.э. пераклалі Біблію з яўрэйскай мовы на грэчаскую. На Грамніцы ва ўсіх храмах Беларусі праводзяцца святочныя набажэнствы і асвячаюцца свечкі. Вернікі беражліва захоўваюць іх на працягу ўсяго года і запальваюць, калі звяртаюцца з малітвай да Хрыста ў цяжкія для сябе хвіліны. Грамніцкія свечкі называюць яшчэ і грамнічнымі, бо іх запальваюць падчас навальніцы, якая суправаджаецца моцным ветрам, маланкамі і грымотамі, каб апека Маці Божай выратавала ад стыхіі. Дзякуючы гэтаму моманту свята Стрэчанне Гасподняе атрымала сваю другую назву - Грамніцы.