Зараз у эфіры :  Музыка на "Сталіцы"
Далей : 21:00 Навіны
РЭКЛАМА

Купалаўскі тэатр набірае артыстаў
02 Лютага 2022

Аб'яўлены конкурсны набор у трупу Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры. Прайсці конкурсны адбор запрашаюць прафесійных артыстаў, а таксама студэнтаў з профільнай адукацыяй. Узроставая катэгорыя - ад 21 да 70 гадоў. "Калі вы таленавітыя і хочаце працаваць на галоўнай драматычнай сцэне нашай краіны - прыходзьце! Прафесійная адукацыя і валоданне беларускай мовай абавязковы. Мы будзем рады бачыць вас у нашым дружным калектыве", - адзначылі ў тэатры. Заяўкі з рэзюмэ прымаюцца да 14 лютага на пошту marusya.kudinova1980@gmail.com. Тэлефон для даведкі: (8029) 619-77-26. Набор пройдзе 15 лютага ў 11.00.