Зараз у эфіры :  Навіны
Далей : 15:05 Музыка на "Сталіцы"
РЭКЛАМА

Лепшых участковых і інспектараў па справах непаўналетніх вызначылі ў МУС
17 Лістапада 2022

Лепшых участковых і інспектараў па справах непаўналетніх вызначылі ў МУС. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў. У Цэнтры падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў МУС адбылася цырымонія закрыцця рэспубліканскага агляду-конкурсу на званні "Лепшы ўчастковы інспектар міліцыі" і "Лепшы ўчастковы інспектар па справах непаўналетніх". Лепшым участковым Беларусі стаў Уладзіслаў Пішчулёнак з Мінска, другое месца заняў супрацоўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Вадзім Марковіч, трэцяе - супрацоўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Вітчанка. У камандным першынстве сёмы раз запар наймацнейшай аказалася дружына УУС Віцебскага аблвыканкама. На другім месцы - гродзенскія міліцыянеры, на трэцім - гомельскія. Сярод супрацоўнікаў ІСН перамогу атрымаў Андрэй Лагуцік з УУС Гродзенскага аблвыканкама. Серабро ў Дзмітрыя Бубніковіча з УУС Брэсцкага аблвыканкама, а бронзу ўзяла Ангеліна Казлова з УУС Магілёўскага аблвыканкама. У камандным заліку першае месца занялі гродзенскія інспектары. За імі размясціліся міліцыянеры з Брэста і Магілёва. Пераможцы атрымалі ключы ад службовых аўтамабіляў, а прызёрам дасталіся камплекты камп'ютарнай тэхнікі. Пасля цырымоніі ўзнагароджання першы намеснік міністра ўнутраных спраў Юрый Назаранка ўручыў прадстаўнікам службы УІМ пагоны чарговых спецыяльных званняў, прысвоеных датэрмінова. Завяршылася мерапрыемства святочным канцэртам з нагоды 99-годдзя з дня ўтварэння службы ўчастковых інспектараў міліцыі. Удзельнікаў конкурсу таксама чакае экскурсія па Мінску з наведваннем Палаца Незалежнасці.