Зараз у эфіры :  Музыка на "Сталіцы"
Далей : 14:00 Навіны
РЭКЛАМА

Лукашэнка: ПВТ павінен працаваць перш за ўсё на Беларусь
17 Лістапада 2022

Парк высокіх тэхналогій павінен працаваць перш за ўсё на Беларусь. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў, заслухоўваючы даклад аб перспектывах развіцця ПВТ, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Усё ўціхамірыцца. Бізнес ёсць бізнес. Вайна вайной, але бізнес сваё месца знойдзе ў свеце. Таму давайце абмяркуем праблемы, якія ў нас ёсць, і меры рэагавання, каб наша грамадства разумела, як мы ўсё ж такі далей будзем працаваць з ПВТ і выкарыстоўваць яго на карысць краіны перш за ўсё. Надышоў час. Вопыт ёсць. Добры вопыт. Трэба ўсё ж такі гэты парк паварочваць, каб ён працаваў перш за ўсё на краіну, і працаваў эфектыўна", - падкрэсліў беларускі лідар. Кіраўнік дзяржавы адзначыў нядрэнныя вынікі працы парка ў цяперашніх умовах. "Я не чакаў. За тры кварталы - 9 месяцаў гэтага года - экспарт парка наблізіўся да $2 млрд. Я гэтага не чакаў. Я думаў, вы там ужо разбегліся па закавулках планеты. Крыху гэта менш, чым у мінулым годзе. Але, тым не менш, гэта высокі ўзровень. Але гэта тры кварталы. Год - чатыры кварталы. Паглядзім, як вы спрацуеце ў чацвёртым квартале", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама назваў прыемным той факт, што тыя, "хто рвануў за межы краіны" пасля ўвядзення санкцый, пачалі вяртацца. "Вельмі многія вярнуліся назад. Паспрабавалі заграніцу на зуб і зразумелі, што ў краіне, дзе нарадзіўся, там ты павінен і спатрэбіцца. Гэта добрыя тэндэнцыі. Новыя рэзідэнты рэгіструюцца, свае ІТ-прадукты ствараюць, асвойваюць новыя рынкі", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.