Зараз у эфіры :  Для тых, хто не спіць
Далей : 07:00 Навіны
РЭКЛАМА

Міністэрства аховы здароўя расказала аб новаўвядзеннях у аплаце працы работнікаў галіны
08 Снежня 2022

Міністэрства аховы здароўя дало афіцыйны каментарый да пастановы ад 25 лістапада 2022 года №111 "Аб змяненні пастаноў Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2019 года № 52 і ад 13 чэрвеня 2019 года № 53", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ведамства. На pravo.by афіцыйна апублікавана пастанова Міністэрства аховы здароўя ад 25 лістапада 2022 года №111. Дакумент прыняты для далейшага ўдасканалення ўмоў аплаты працы работнікаў аховы здароўя. Так, з улікам падыходаў, адобраных Прэзідэнтам і ўрадам, адменена базавая даплата і адначасова павялічаны іншыя стымулюючыя выплаты. Так, надбаўка за работу ў сферы аховы здароўя ўрачам-спецыялістам павялічана на 55 %, сярэднім медыцынскім работнікамі - на 50 %, надбаўка за асаблівасці прафесійнай дзейнасці іншым работнікам аховы здароўя (інжынерам, фізікам, хімікам, інструктарам-метадыстам фізічнай рэабілітацыі, фармацэўтычным работнікам і інш.) павялічана на 50 %. Устаноўлена надбаўка за асаблівасці прафесійнай дзейнасці рабочым бюджэтных арганізацый у залежнасці ад разраду работы: 1-ы разрад работы - 90 % базавай стаўкі, 2-і разрад - 80 %, 3-і разрад - 75 %, 4-ы разрад - 70 %:, 5-ы разрад - 65 %, 6-ы разрад — 60 %. Прадугледжана надбаўка за асаблівасці прафесійнай дзейнасці медыцынскім работнікам, асобам з ліку ПВС, якія з'яўляюцца кіраўнікамі стажыроўкі, - у памеры 5 % базавай стаўкі за кожны дзень стажыроўкі. "Для правядзення стажыроўкі ўрачоў будуць прыцягвацца высокакваліфікаваныя спецыялісты, якія маюць значныя прафесійныя, практычныя веды і вопыт, у індывідуальным парадку навучаюць новым метадам аказання высокатэхналагічнай меддапамогі. Гэта будзе садзейнічаць паляпшэнню якасці і даступнасці высокакваліфікаванай медыцынскай дапамогі насельніцтву рэспублікі", - растлумачылі ў міністэрстве. Таксама павялічаны памер надбаўкі прафесарска-выкладчыцкім работнікам за лячэбна-дыягнастычную работу. "Памер гэтай надбаўкі разлічваецца ў працэнтах ад акладу ўрача-спецыяліста адпаведнай спецыяльнасці і кваліфікацыйнай катэгорыі. Гэта норма прынята ў сувязі з тым, што прафесарска-выкладчыцкі склад медыцынскіх універсітэтаў актыўна ўдзельнічае ў аказанні медыцынскай дапамогі, кансультаванні пацыентаў ва ўстановах аховы здароўя, непасрэдна выконвае высокатэхналагічныя ўмяшанні з улікам перадавых сусветных методык лячэння і метадаў дыягностыкі", - растлумачылі ў Міністэрстве аховы здароўя. Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2023 года. Ведамства сумесна з галіновым прафсаюзам правядзе інфармацыйна-растлумачальную кампанію па рэалізацыі пастановы.