Зараз у эфіры :  Музыка на "Сталіцы"
Далей : 19:00 Навіны (сіноптык)
РЭКЛАМА

Міністэрства аховы здароўя ў сувязі з ВРІ і COVID-19 не рэкамендуе праводзіць сустрэчы выпускнікоў
03 Лютага 2022

Міністэрства аховы здароўя ў сувязі з высокай захваральнасцю на ВРІ і COVID-19 не рэкамендуе правядзенне вечароў сустрэч выпускнікоў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя. "На гэты час у Беларусі адзначаецца павелічэнне колькасці хворых на вострыя рэспіраторныя інфекцыі (ВРІ) і COVID-19, у тым ліку сярод дзяцей, якія наведваюць арганізаваныя калектывы. З улікам існуючай эпідэміялагічнай сітуацыі і ў мэтах мінімізацыі рызыкі распаўсюджвання ВРІ і COVID-19 сярод насельніцтва Міністэрства аховы здароўя не рэкамендуе правядзенне вечароў сустрэч выпускнікоў", - адзначылі ў прэс-службе. Размова ідзе як аб правядзенні вячэрніх суботніх мерапрыемстваў ва ўстановах адукацыі, так і ў аб'ектах грамадскага харчавання. Мэтазгодна перанесці правядзенне такіх сустрэч на больш позні перыяд (пасля стабілізацыі эпідэміялагічнай сітуацыі). З улікам развіцця дыстанцыйных сродкаў камунікацый Міністэрства аховы здароўя прапануе былым аднакласнікам, выпускнікам розных гадоў і педагогам правесці сустрэчы ў сацыяльных сетках або з дапамогай праграм для арганізацыі відэаканферэнцый.