Зараз у эфіры :  Лінія лёсу
Далей : 15:35 Музыка на "Сталіцы"
РЭКЛАМА

На "Славянскім базары ў Віцебску" выступяць больш за 5 тыс. артыстаў
25 Мая 2022

У форуме плануецца ўдзел артыстаў з 25 краін, самыя буйныя дэлегацыі прыедуць на "Славянскі базар" з Беларусі і Расіі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар цэнтра культуры "Віцебск", дырэктар міжнароднага фестывалю мастацтваў Глеб Лапіцкі. "Дырэкцыя фестывалю паэтапна рэалізуе ідэі і планы, падрыхтоўка вядзецца па ўсіх напрамках. Інфармацыя аб мерапрыемствах у поўным аб'ёме апублікавана на сайце "Славянскага базару". Мы чакаем звыш 5 тыс. удзельнікаў з больш як 25 краін. Канцэрты і шоу міжнароднага форуму прымуць больш за 20 лакацый. Адна з іх адкрыецца ўпершыню - гэта маладзёжная пляцоўка open air, на якой размесцяцца сцэна і фудкорты.Тут пройдзе ноч электроннай музыкі Vitebsk Dance Night, дзе выступіць DJ Groove разам з дыджэямі  з Беларусі і Расіі, і канцэрт сучаснай музыкі "Рытмы лета". Практычна ўвесь лайн-ап - гэта топавыя пазіцыі ўсіх радыёстанцый. Разам з імі выступяць і маладыя беларускія выканаўцы", - адзначыў Глеб Лапіцкі. Для шоу на гэтай пляцоўцы ў гонар 31-га фестывалю арганізатары запусцілі спецыяльную акцыю: першая тысяча білетаў на кожны з канцэртаў прадаецца па Br31. Акцыйных "квіткоў" засталося няшмат. Калі іх раскупяць, кошт праходу на канцэрт вырасце. Продаж білетаў, паводле слоў дырэктара форуму мастацтваў, ідзе вельмі актыўна, прычым часцей гледачы карыстаюцца паслугай браніравання. Большую цікавасць праявілі жыхары Расійскай Федэрацыі, частку забраніравалі гледачы з краін Прыбалтыкі.  "Мы стараемся максімальна падаць фестываль як турыстычны прадукт. У гэтым садзейнічае зняцце каранавірусных абмежаванняў, адкрыццё граніц. Наша задача - забяспечыць правядзенне фестывалю і паклапаціцца аб тым, каб людзі, якія хочуць на яго прыехаць у якасці артыстаў і гледачоў, мелі такую ​​магчымасць", - падкрэсліў Глеб Лапіцкі. XXXI Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 13 да 18 ліпеня.