Зараз у эфіры :  Музыка на "Сталіцы"
Далей : 18:00 Навіны
РЭКЛАМА

Навукова-практычны цэнтр ДКСЭ Беларусі будзе супрацоўнічаць з Нацыянальным бюро экспертыз Арменіі
13 Мая 2022

Пасол Беларусі ў Арменіі Аляксандр Канюк сустрэўся з прэзідэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Арменіі Ашотам Сагянам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай загранустанове ў Арменіі. Бакі абмяняліся меркаваннямі аб стане і перспектывах беларуска-армянскага супрацоўніцтва ў навуковай сферы, у прыватнасці аб сучасных навукова-практычных метадах, якія прымяняюцца пры экспертызах, што назначаюцца ўпаўнаважанымі органамі. Субяседнікі намецілі мерапрыемствы для абмену візітамі дэлегацый. Акрамя таго, падчас сустрэчы начальнік Навукова-практычнага цэнтра Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Беларусі Вадзім Пазняк і дырэктар Нацыянальнага бюро экспертыз НАН Арменіі Аргам Аўсепян падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве паміж узначальваемымі імі арганізацыямі. Ад імя генеральнага пракурора Беларусі Андрэя Шведа Аргаму Аўсепяну была ўручаная падзяка. Фота МЗС Беларусі