Зараз у эфіры :  Музыка на "Сталіцы"
Далей : 18:00 Навіны
РЭКЛАМА

Навучальныя курсы забаранілі называць школай і акадэміяй
03 Лютага 2022

Змяненні, унесеныя ў Кодэкс аб адукацыі, закранулі і назвы навучальных устаноў, заявіла ў праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА першы намеснік міністра адукацыі Ірына Старавойтава. "Што адбываецца зараз?! Арганізацыі, якія называюць сябе дзіцячым садам, школай, акадэміяй, кансерваторыяй, такімі не з'яўляюцца і не аказваюць належных паслуг. Людзі не заўсёды ўсведамляюць, куды прыходзяць. Каб не ўводзіць іх у зман, у абноўлены кодэкс унесена норма, якая забараняе выкарыстоўваць у найменнях юрыдычных асоб, якія не з'яўляюцца ўстановамі адукацыі, назвы "дзіцячы сад", "школа", "гімназія", "ліцэй", "вучылішча", "каледж", "універсітэт", "інстытут", "акадэмія", калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі. Гэта значыць арганізацыю, у якой праходзяць курсы, нельга назваць школай, акадэміяй і гэтак далей", - патлумачыла першы намеснік міністра. Ірына Старавойтава выступіла за тое, каб арганізатары падобных паслуг не ўводзілі ў зман людзей гучнымі назвамі на шыльдах.