Зараз у эфіры :  Вясёлыя твары
Далей : 10:00 Навіны
РЭКЛАМА

Адказныя вызначаны. Аляксандр Лукашэнка даручыў правесці маштабную рэвізію беларускага спорту
24 Сакавіка 2022

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе аб выніках удзелу беларускіх спартсменаў у зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 года і перспектывах развіцця зімовых відаў спорту ў краіне даручыў правесці маштабную рэвізію беларускага спорту, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў краіне за спорт адказваюць тры чалавекі: віцэ-прэм'ер, міністр і прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Акрамя таго, асаблівыя задачы ў гэтай сферы ўскладзены на члена Савета Рэспублікі Дзмітрыя Баскава. "Ты там будзеш як галоўны кантралёр і будзеш адказваць за спорт. У цябе вялікія паўнамоцтвы і правы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. "Збярыцеся, калі вы хочаце працаваць, прарэвізуйце ўсё, не толькі ў зімовых відах спорту, і павыкідвайце гультаёў, - запатрабаваў Прэзідэнт. - Разбярыцеся. Я Алімпіяды чакаць не буду". Выступленне беларускай каманды на Алімпіядзе ў Пекіне кіраўнік дзяржавы назваў нікчэмным. "Мы чатыры гады правалілі. Вы з'елі грошы дзяржаўныя проста так. Выснова адна: так больш быць не можа. Задачы я вам паставіў, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Дзяржаве патрэбны вынік".