Зараз у эфіры :  Добрай раніцы, Сталіца!
Далей : 08:00 Навіны
РЭКЛАМА

Урад стварыў аргкамітэт па падрыхтоўцы да форуму "ТІБО-2020"
10 Сакавіка 2020

Арганізацыйны камітэт для падрыхтоўкі і правядзення XXVII Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "ТІБО-2020" створаны распараджэннем прэм'ер-міністра Сяргея Румаса ад 6 сакавіка 2020 года №88р, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Аргкамітэту пад старшынствам першага намесніка прэм'ер-міністра Дзмітрыя Крутога даручана распрацаваць і зацвердзіць канцэпцыю форуму, забяспечыць скаардынаваную працу па падрыхтоўцы і правядзенні праграмы дзелавых мерапрыемстваў, своечасоваму і якаснаму фарміраванні экспазіцыі.

Форум "ТІБО" пройдзе з 18 па 22 мая ў Мінску.

ІКТ-форум "ТІБО" праводзіцца ў Беларусі штогод і ўяўляе сабой пляцоўку для абмену новымі дасягненнямі і перадавым вопытам у сферы інфармацыйных тэхналогій. У выставе "ТІБО-2019" прынялі ўдзел больш за 100 кампаній, якія прадстаўляюць прадукцыю з 16 краін.