Зараз у эфіры :  Сталіца Топ - 10
Далей : 15:00 Навіны
РЭКЛАМА

Продаж кветак да 8 Сакавіка: ІП рэгістраваць не трэба, а толькі заплаціць адзіны падатак
02 Сакавіка 2020

Для таго, каб прадаваць кветкі і прадукцыю кветкаводства, няма неабходнасці рэгістравацца ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, а таксама прадастаўляць справаздачнасць, трэба толькі паведаміць у падатковую і заплаціць адзіны падатак. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Гродзенскай вобласці.

Да пачатку продажу кветак і прадукцыі кветкаводства ў падатковую інспекцыю варта прадставіць пісьмовае паведамленне, паказаўшы ў ім від тавару, перыяд ажыццяўлення продажаў, месца продажу, і заплаціць адзіны падатак. Разлік сумы адзінага падатку зробяць ў падатковай.

Калі ёсць даведка, што кветкі прадавец альбо яго блізкія сваякі выгадавалі на сваім дачным або прысядзібным участку, стаўка адзінага падатку за месяц пры рэалізацыі кветак, іх насення і расады складзе для Гродна Br41, Ліды - Br39, для Ваўкавыска, Навагрудка, Слоніма і Смаргоні - Br38, у іншых населеных пунктах вобласці - Br32. Калі даведкі няма, то стаўка адзінага падатку за месяц складае для Гродна Br63, Ліды - Br55, для іншых населеных пунктаў рэгіёна - Br54.