Зараз у эфіры :  Вясёлыя твары
Далей : 09:00 Навіны
РЭКЛАМА

Створаны аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні ў Беларусі ІІ Гульняў краін СНД
24 Сакавіка 2022

Створаны арганізацыйны камітэт па забеспячэнні падрыхтоўкі і правядзення ў Беларусі ў 2023 годзе ІІ Гульняў краін СНД. Гэта прадугледжана распараджэннем прэм'ер-міністра ад 22 сакавіка 2022 года нумар 60р, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал. Аргкамітэт узначаліў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка. Таксама ў яго склад увайшлі міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, першы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта - выканаўчага сакратара СНД Леанід Анфімаў і іншыя. Аргкамітэту даручана распрацаваць і зацвердзіць адпаведны план мерапрыемстваў. Пры неабходнасці да работы па забеспячэнні падрыхтоўкі і правядзення ў Беларусі ў 2023 годзе ІІ Гульняў краін СНД могуць прыцягвацца кіраўнікі і спецыялісты рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных ураду, Мінскага гарвыканкама, аблвыканкамаў і іншых арганізацый.