Зараз у эфіры :  Музыка на "Сталіцы"
Далей : 20:00 Навіны (сіноптык)
РЭКЛАМА

У Беларусь прыбылі расійскія падраздзяленні ППА з зенітнымі ракетнымі сістэмамі С-400 "Трыумф"
03 Лютага 2022

У Беларусь з Далёкага Усходу Расіі прыбылі падраздзяленні ППА, узброеныя зенітнымі ракетнымі сістэмамі С-400 "Трыумф". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны. Падраздзяленні ўдзельнічаюць у праверцы сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы. Задачы па проціпаветранай абароне разлікі будуць выконваць на адным з палігонаў Брэсцкай вобласці. "Цяпер праводзіцца інжынернае абсталяванне і маскіроўка пазіцый, абслугоўванне тэхнікі. У ходзе праверкі "Трыумфы" заступяць на баявое дзяжурства ў складзе Адзінай рэгіянальнай сістэмы ППА Беларусі і Расіі", - адзначылі ў ведамстве. Фота тэлекампаніі "ВоентТВ"