Зараз у эфіры :  Для тых, хто не спіць
Далей : 07:00 Навіны
РЭКЛАМА

У Беларусі тры чалавекі вылечаны ад каранавіруса
10 Сакавіка 2020

У Беларусі колькасць вылечаных ад каранавіруснай інфекцыі павялічылася да трох чалавек. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

У студэнта з Ірана атрыманы трэці адмоўны вынік тэсту. У двух пацыентаў, з якімі ён блізка кантактаваў, таксама атрыманыя адмоўныя вынікі тэстаў. "На гэтым тыдні пасля завяршэння мерапрыемстваў лабараторнага і клінічнага кантролю ўсе тры пацыенты будуць выпісаныя са стацыянара", - праінфармавалі ў прэс-службе.

"Стан усіх астатніх пацыентаў, у якіх быў дыягнаставаны COVID-19, здавальняючы. Тэмпература нармальная, праводзіцца лабараторны кантроль і медыцынскае назіранне", - дадалі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Як паведамлялася, у выхадныя атрыманы тры станоўчыя тэсты на наяўнасць РНК каранавіруса у кантактаў першага ўзроўню пацыентаў, якія вярнуліся з Італіі. "Прэвентыўная ізаляцыя дадзеных пацыентаў і адэкватнае медыцынскае суправаджэнне дазволілі не дапусціць далейшага развіцця і распаўсюджвання захворвання", - падкрэслілі ў прэс-службе.