Зараз у эфіры :  Музыка на "Сталіцы"
Далей : 14:00 Навіны
РЭКЛАМА

У Мінску стартуе адкрыты Кубак Беларусі па стральбе з лука
24 Мая 2022

У сталічным спартыўна-стралковым комплексе імя маршала С.К. Цімашэнкі стартуе адкрыты Кубак Беларусі па стральбе з лука, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе РЦАП па стралковых відах спорту. У турніры прымуць удзел каля 150 спартсменаў з Беларусі, Расіі і Казахстана. Лучнікі выступяць у асабістым, камандным і змешаным спаборніцтве сярод мужчын і жанчын у катэгорыях класічны лук і кампаўнд (блочны лук). У стартавы дзень спаборніцтваў адбудзецца афіцыйная прыстрэлка. Фіналы адкрытага Кубка Беларусі па стральбе з лука пройдуць 28 мая.