Зараз у эфіры :  Музыка на "Сталіцы"
Далей : 13:00 Музыка на "Сталіцы"
РЭКЛАМА

У Нацыянальным аэрапорце Мінск затрымалі замежніка з фальшывым пашпартам
02 Сакавіка 2020

У Нацыянальным аэрапорце Мінск затрымалі мужчыну, які спрабаваў патрапіць на самалёт з падробленым пашпартам. Акрамя таго, высветлілася, што ён знаходзіцца ў міжнародным вышуку. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Каля поўдня 28 лютага пры афармленні на рэйс Мінск-Кіеў у пашпарце на імя 29-гадовага грамадзяніна Манголіі былі выяўлены прыкметы частковай падробкі. Праведзеная спецправерка паказала, што ў дакуменце цалкам заменена старонка з дадзенымі аб яго ўладальніку. Затрыманы прызнаўся, што пашпарт падроблены. Са слоў, яму не 29, а 26 гадоў. З дакументам, які каштаваў парушальніку $ 1100, дапамаглі знаёмыя, аднак незаконна перасячы беларускую мяжу хлопцу не атрымалася.

Асоба затрыманага высвятляецца, ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Акрамя адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў знаходжання і спробу незаконнага перасячэння мяжы, замежніку пагражае абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў за выкарыстанне падробленага дакумента.