Зараз у эфіры :  Вясёлыя твары
Далей : 10:00 Навіны
РЭКЛАМА

У пункце пропуску "Лоша" 10 сакавіка магчымыя цяжкасці ў руху легкавых аўто
09 Сакавіка 2020

  У пункце пропуску "Лоша" на беларуска-літоўскай мяжы 10 сакавіка магчымыя цяжкасці ў руху легкавых аўто, паведамілі БЕЛТА ў Гродзенскай рэгіянальнай мытні.

У пункце пропуску "Лоша" (з літоўскага боку "Шумскас") з 8.00 да 18.00 супрацоўнікі Ашмянскіх электрасетак будуць праводзіць рамонт.

Тых, хто плануе перасякаць беларуска-літоўскую мяжу на ўчастку, просяць ўлічваць дадзеную інфармацыю.