Зараз у эфіры :  Музыка на "Сталіцы"
Далей : 17:00 Навіны (сіноптык)
РЭКЛАМА

Усерасійскі дзіцячы цэнтр "Арляня" плануе пачаць прыём дзяцей з Беларусі
04 Лютага 2022

Усерасійскі дзіцячы цэнтр "Арляня" прапрацоўвае пытанне аб прыёме дзяцей з Беларусі. Гэта будзе першы выпадак прыёму замежных дзяцей лагерам з пачатку пандэміі, паведаміў ТАСС дырэктар цэнтра Аляксандр Джэвус. У пачатку пандэміі дзіцячыя лагеры ў Расіі прыпынілі работу, пазней былі ўведзены абмежаванні на запаўняльнасць. Прыём дзяцей на адпачынак з-за мяжы расійскія дзіцячыя здраўніцы не аднавілі. "Арляня" стаў першым у РФ дзіцячым цэнтрам, які аднавіў работу са стапрацэнтнай загрузкай. "Пакуль, на жаль, устаноўка такая: мы прымаем толькі дзяцей з Расіі, але цяпер разглядаецца пытанне аб прыёме дзяцей з саюзнай дзяржавы", - сказаў Аляксандр Джэвус. Ён удакладніў, што пры паляпшэнні сітуацыі з пандэміяй ёсць магчымасць перагавораў з краінамі СНД і ШАС аб пачатку прыёму дзяцей. "Арляня" - усерасійскі дзіцячы цэнтр, у складзе якога працуюць дзесяць дзіцячых лагераў - як летніх, так і круглагадовых. З-за пандэміі з сярэдзіны сакавіка 2020 года дзіцячыя лагеры ў Расіі не прымалі адпачывальнікаў. З 1 ліпеня 2020 года пры выкананні патрабаванняў Расспажыўнагляду аднавілі прыём дзіцячыя санаторыі і лагеры ў Краснадарскім краі, якія маюць медыцынскую ліцэнзію.