Ведай нашых. Песня месяца

Снегурский Александр - Мінск Дышать и смотреть (2018)
Мяне завуць Аляксандр Снягурскі, я прафесійны музыкант, маю музычную адукацыю і праца мая амаль заўсёды была звязана з музыкай.
Песня “Дышать и смотреть” напісана мной ў 2018 г., некалькі месяцаў таму. У працэсе запісу над ёй працавала цэлая каманда вельмі таленавітых музыкантаў і я нават трошкі ганаруся тым фактам, што, у нейкім сэнсе, у нас атрымаўся міжнародны калектыў, бо басовая партыя запісвалася ў далёкай Паўднёвай Карэі. Гэта мая першая спроба пяра, якой я адважыўся падзяліцца з публікай і, калі яна вам спадабаецца, то будзе не апошняй!

БАН-ЖВІРБА - Журавіна (Гомель, 2017)
“Бан-Жвірба” – гурт сучаснага беларускага этна-рока, своеасаблівы мікс беларускіх народных песенных традыцый разам з цікавымі напрамкамі альтэрнатыўнай музыкі. Назва ансамбля запазычана з казкi Уладзiмiра Караткевiча “Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў”, у якой распавядаецца пра чароўнага скрыпача Алеся Бан-Жвiрбу, што дарыў народу радасць i добры настрой.
За амаль 20-ці гадовую гісторыю існавання “Бан-Жвірба” вельмі шмат канцэртаваў: акрамя нашай краіны беларускі фальклор у выкананні гурта ацэньвалі ў Польшчы, Украіне, Расіі ды Латвіі.
Песня “Журавіна” з’яўляецца аўтарскiм пераасэнсаваннем беларускiх жаночых абрадавых песень, што звязаныя са старажытнымі архетыпамi “лёс” i “доля” нашага народа. Занепакоенасць дзяўчыны сваёй будучыняй знаходзiць выражэнне ў журботнай мелодыi, але пэўная наiўнасць i iранiчнасць тэксту дадаюць твору балансу i каларыту. Гэта своеасаблівая алегорыя, – параўнанне дзявочай годнасці з ягадай журавінай, якая не вельмі даступная, хаваецца па балотах і да якой трэба толькі з паклонам.
Цікава, што з дапамогай нашых сяброў “Журавіна” гучала ўжо нават у ЗША, штат Пенсільванія, дзе мела поспех сярод мясцовых жыхароў.

АрХиВ №27 - Сорви любовь (Клімавічы, 2018)
АрХиВ №27пачаў існаванне ў 2006 г. Менавіта тады быў сфарміраваны першы састаў і створаны першыя кампазіцыі. На працягу дзесяці гадоў творчы шлях калектыву быў неадназначным. Толькі ў 2018-ым група канчаткова склалася і на гэты момант развіваецца, убіраючы ў сябе элементы розных музычных жанраў, а таксама індывідуальны стыль кожнага з музыкаў.
Дзякуючы упартай працы і велізарнаму жаданню тварыць, мы абышлі ўсе падводныя камяні, стаўшы не проста паўнавартаснай музычнай групай, а і сям’ёй.
Вашай увазе наш першы сінгл “Сорви любовь”. Гэта кампазіцыя пра гісторыю кахання, у якой кожны зможа знайсці нешта асабістае.

Zhdanovich & Co. - Золак (Салігорск, 2018)
Спачатку з’явілася фраза “Зо-лак” на кварту соль-до. Гэта здарылася ў 2007 г. Праз год гэту песню выканала Каця ў стылі дыска. І ўсё…
Прайшло амаль дзесяць гадоў. Летась я пачуў на хвалях радыё “Сталіца” аб праекце “Ведай нашых!”. І тут мяне ўзяло! І пайшло!
Песню перапрацаваў на новы лад і ўжо ў 2018 г. нарэшце запісаў той варыянт, у якім зараз вы маеце магчымасць яе пачуць. Не, гэта не нeavy мetal. Проста дадаў гучання сапраўдных гітар і барабанаў. Атрымалася няблага.
Прыемна слухаць!

ВОСЕМЬ - Анёлы (Мінск, 2018)

СКАНДАЛ family - Сустрэча (Мінск, 2018)
“Сям’я СКАНДАЛ“ утварылася ў 2013 г. Свае першыя выступы музыкі пачыналі на вуліцы. Яны гралі каля гандлёвага цэнтра, тым самым зараблялі на запіс першага альбома. І ўжо праз год ён выйшаў у свет пад назвай “Луна-парк”. Як тлумачаць самі ўдзельнікі, песні ў ім настолькі разнастайныя, як каруселі ў парку.
Затым музыкі выступалі па гарадах роднай краіны, выпусцілі шмат сінглаў, удзельнічалі ў фестывалях, таксама давалі гастролі па Расіі. “СКАНДАЛ” – гэта не проста гурт, а вялікая сям’я, дзе ў кожным горадзе жывуць “сваякі”.
На гэты момант у калектыву выйшаў новы альбом пад назвай “37”. Цалкам паслухаць яго можна ў суполцы “ВКонтакте”.
“Сустрэча” – адна з песень альбома “37”. Яна пра чалавека, які знайшоў свой шлях. Усім прыемнага праслухоўвання!

Lovender - Манекен (Мінск, 2018)
Група “Lovender” створана ў пачатку 2016 г. гітарыстам Дзмітрыем Эціным і вакалістам Віктарам Чайкам. За плячыма ўдзельнікаў вялікі музычны досвед працы ў жанры Rock, Hard’n’Heavy. Гісторыя яе членаў, як і песень, ідзе з далёкіх 90-х пачатку 2000-х гадоў, калі на беларускай сцэне гучала група “Аризона” з незабыўнымі хітамі – “Мне имя страх”, “Млечный мост” (зняты кліп на БТ), калі ўдзячныя прыхільнікі цягнулі ўверх “казу”. Гэта былі незабыўныя часы росквіту і руху сапраўднага беларускага хэві! Гады беглі, мяняліся з часам людзі, з’яўляліся новыя групы, якія выйшлі з гэтай абоймы, такія, як “Стая”, “Шторм”, “Aillion”, толькі вера ў светлы і чысты метал заставалася ў заснавальніка, ідэолага і аўтара шматлікіх песень, Дзмітрыя Эціна, які дзякуючы новаму саставу выдатных музыкаў удыхнуў свежую сілу ў цяжкі рок нашай Беларусі ў асобе “Lovender”.
Састаў гурта: Дзмітрый Эцін – гітара; Віктар Чайка – вакал; Мікалай Маханаў – бас; Аляксандр Гіль – гітара; Арцём Апацкі – барабаны.

RiverStone - Женщина-пистолет (Слуцк, 2017)
Слуцкi гурт “RiverStone” стварылi ў траўнi 2010 г. два чалавекi, на першы погляд дыяметральна супрацьлеглыя: экс-барабаншчык магiлёўскай “АвангардШколы” i басiст, якi граў з Аляксандрам Саладухам. Гурт задумваўся кавер-бэндам, але праз час вектар яго руху змянiўся на аўтарскi. Аўтарам песень стаў вакалiст Iгар Урэнцаў. Усе удзельнікі калектыву – прафесiяналы, адданыя музыцы i прысвяцiўшыя ёй амаль цэлае жыццё.Гурт прапаведуе хард-блюз-рокавую стылiстыку, мае салідны паслужны спіс, паўнавартасную аўтарскую праграму і блізкі да стварэння альбома-гiганта. У межах яго падрыхтоўкi 31 снежня 2017 г. на свет з’явiўся максi-сiнгл “Женщина-пистолет” з аднайменным спевам, у хуткiм часе выдадзены iнтэрнэт-лэйблам “BUS”. Банальна, але аўтару I. Урэнцаву спеў прыйшоў у сне. У адну з ранiц у лютым 2016 г. ён прачнуўся ад iмкнуўшыхся на волю мелодыi i тэксту. Усё астатняе было справай тэхнiкi.

Априори - Время летит чертовски быстро
Априори, Мінск
Время летит чертовски быстро (2018)
Група “Априори” іграе з 2009 г. Горад – Мінск, cтыль – рок. У 2012 г. выпусцілідэбютны альбом “Я тебя больше не ищу”. У 2014 г. выйшаўу свет альбом “Я. Мы”. У 2016 г. быліпрэзентаваныясінглы “Непутёвая”, і “Этот берег будет наш”.
Песні гурта раціраваліся на fm-хвалях і інтэрнэт-радыёстанцыях. За плячымабольш за 100 адыграныхканцэртаў у Мінску і за ягомежамі, удзелу конкурсах. Цяперкалектыўактыўназаймаеццападрыхтоўкайтрэцягапоўнафарматнага альбома, рэлізякогазапланаваны на другі квартал 2018 г.
“Время летит чертовски быстро” – гэта першая песня з новага альбома, якая прэзентаванаспецыяльна для праекта “Ведай нашых!”

LOUDSCAGE - Стой i не сыходзь
“Loudscage” створаны ў 2016 г. ў Мінску. Гурт іграе ў стылі nu-metal/alternative. У 2017 г. выпусцiў EP-альбом пад назвай “Neverland”, а таксама афiцыйнае вiдэа на песню “Blame”. Свае песні калектыў выконвае на англійскай i роднай мовах. У канцы лютага ў сетцы з’явiлася вiдэа на песню “Stay”. Зараз гурт працуе над новым матэрыялам.

NonsenS - Скажи мне (Мінск, 2017)
Вакальны праект “NonsenS” – гэта амбіцыйны творчы саюз, рухавіком якога з’яўляецца лозунг: “ствараючы грані – сціраем межы”. З аднаго боку сваімі эксперыментамі ўдзельнікі сціраюць межы стыляў і, у цэлым, праект не абмяжоўваецца рамкамі аднаго музычнага накірунку. У шырокім жа сэнсе гаворка ідзе пра тое, што ў мастацтва няма межаў – гэта дасягненне чалавецтва і беларуская культура з’яўляецца часткай агульнай культуры. “NonsenS” – пазнавальнае ва ўсім свеце слова, якое мае ў сваім складзе беларускі корань. Менавіта такая думка і зашыфравана як у назве праекта, так і ў лагатыпе. У той жа час, сучасны тэрмін “нонсэнс” можа набываць парадаксальны сэнс: цудоўнае, нечаканае адкрыццё, неверагодная, уражлівая падзея. Менавіта гэтыя эмоцыі вы атрымаеце, акунуўшыся ў свет “NonsenS”.

Brooklyn Street - Broken Smiles (Мінск , 2017)
Гурт «Brooklyn Street» быў ўтвораны 25 верасня 2010 г. Асноўныя напрамкі — альтэрнатыўны рок з элементамі рэпкора. За плячыма групы маецца выпушчаны 25 жніўня 2016 г. дэбютны альбом «Disease».
За час існавання гурт паспеў выступіць на такіх пляцоўках як: «RE:PUBLIC», «Брюгге», «Doodah King», «Граффити», «Время», «ili», «Jack & Jane» (Масква) і інш. 13 снежня 2017 г. група выдала сінгл «Broken Smiles», а таксама працягвае працу над запісам новага матэрыялу.
https://www.instagram.com/_brooklynstreet_/
https://twitter.com/brooklynstreet_

Used Friendly - Lepšy čas (Мінск, 2017)
«Лепшы час» - сумесная праца Used Friendly і ўдзельніцы калектыву Nebulae Come Sweet Анастасіі Скварцовай. Зусім нетыповы для групы па гучанні трэк – гэта першы крок да некаторага пераасэнсавання сваёй творчасці і далейшага музычнага афармлення групы.
Амаль за два гады працы на рахунку каманды маецца некалькі сінглаў, а таксама EP-альбом “Plugged EP”, выступленне на ўжо немалой колькасці мінскіх мерапрыемстваў, статус фіналістаў фестывалю-конкурсу “X-Star-2016”, а таксама перамога ў чатырох намінацыях на фестывалі маладзёжнай музыкі “Такие пряники”. З моманту заснавання састаў гурта застаецца нязменным: Аляксандр Падаляк – vocs; Ягор Ждановіч – lead guitar; Андрэй Чыкілёў – bass guitar; Юлія Чыкілёва – drums.

TOR BAND - Танцы (Рагачоў, 2017)
«TOR» — народжаны ў Беларусі, грае якасную сумеcь панк-рока з альтэрнатыўнай музыкай. Група з бескампрамісным гучаннем і яркай падачай. Музыкі калектыву неаднаразова выступалі на такіх фестывалях як “Доброфест”, “Нашествие”, “Владимирский тяжеловоз” і іншых. "Наша песня заклікае аб’яднацца ўсіх, незалежна ад даходу і сацыяльнага статусу, зліцца ў танцы ў адзіным экстазе".

ALCYONA – Enchantment (Мiнск, 2017)
На напісанне гэтай кампазіцыі натхнілі працы Дж. Р. Р. Толкіена і такая кінакарціна як «Уладар пярсцёнкаў». У песні распавядаецца пра свет эльфаў і старажытныя легенды.

Hear Me Now! - Up & Down (Мінск, 2017)
«Hear Me Now!» — музычны гурт з горада Мінска, які складаецца з пяці хлопцаў, якія вельмі любяць музыку. Сваёй творчасцю калектыў жадае натхніць, запаліць полымя ў сэрцах слухачоў. У 2016 г. ён выпусціў дэбютны сінгл «Last Night» і, атрымаўшы вялікую колькасць розных меркаванняў, пачаў працаваць над новай песняй.
«Up & Down» — кампазіцыя аб тым, што самабічаванне і туга нічога не зменяць. Толькі ты сам можаш зрабіць так, як патрэбна.

West River - Memories (Мінск, 2017)

to harbor - Родная (Бабруйск, 2017)
to harbor — гэта не адзін чалавек, а адна каманда.
Сама песня нарадзілася менавіта ў той момант, калі яна была так неабходна аднаму з удзельнікаў гурта. I мы спадзяемся, наша лiрыка дапаможа многiм вярнуць тое, што, здавалася, страчана назаўсёды.
Гэтая песня — нашы думкі, пачуцці, таямніцы, наша маленькае жыццё.
https://vk.com/toharbor
https://www.youtube.com/channel/UCTwkrwWJnOaeohiSW4fq..

Могучий рейнджер - Кратос (Мінск, 2017)
Гурт «Могучий рейнджер» мае ўжо даволі доўгую гісторыю. Але толькі напрыканцы 2016 г. нарэшце здабыў канчатковы выгляд, да якога імкнуўся на працягу ўсяго часу музычнай дзейнасці яго заснавальнік Аляксей Борышнеў.
На музыку калектыву маюць ўплыў шмат жанраў. У песнях ёсць і элементы панка, і метала, і ска, і нават рэперскі рэчытатыў, але гэта заўсёды драйвовыя і хуткія песні без намёку на сумныя балады. Тэксты апавядаюць аб супергероях коміксаў, фільмаў, пра космас, родны Мінск і Беларусь.
Музыкі пішуць новыя песні, здымаюць відэа, прымаюць удзел у невялічкім фэсце «Каменная печень», які крочыць па клубах Мінска пачынаючы з красавіка.
https://www.facebook.com/mogyhiranger
