Зараз у эфіры : Для тех, кто не спит
Далей : 06:00 Гимн Республики Беларусь
РЕКЛАМА

Праграммы перадач

Весёлые лица
Пн, аў, ср, чц, пт

Вясёлыя твары

«Вясёлыя твары» — кожны будны дзень з 08.00 да 10.00 у эфіры музычна - забаўляльная праграма, якая стварае добры настрой з раніцы і фарміруе пазітыўнае стаўленне да жыцця. У лёгкай і вясёлай форме разам з вядучымі Васілём Данілавым, Евай Пламінавай і Надзеяй Вішнеўскай можна абмеркаваць актуальныя тэмы, якія цікавыя кожнаму ў паўсядзённым жыцці. Вядучыя дзеляцца карыснымі лайфхакамі, вывучаюць беларускую мову, прапануюць цікавыя гульні, уручаюць падарункі, а галоўнае - ствараюць вакол сябе выдатны настрой!

Обед в кабинет
Пн, аў, ср, чц, пт

СМАРТ-ШОУ

Музычна-забаўляльная радыёперадача, прысвечаная ўзаемаадносінам мужа і жонкі. Дапамагае слухачам радыё «Сталіца» ў лёгкай гумарыстычнай форме знаходзіць адказы як на паўсядзённыя, так і на нетыповыя пытанні, якія ўзнікаюць у сямейных адносінах.

НАВИГАТОР
Пн, аў, ср, чц, пт

НАВІГАТАР

«Навігатар» — гэта не проста радыёшоу, а саркастычны спадарожнік для тых, хто за рулём або за жыццём. Тут не вучаць, а смяюцца; не маралізуюць, а гавораць праўду — і заўсёды з добрай доляй іроніі. Вядучы — вясёлы тып, які выцягвае з паўсядзённасці ўсё самае смачнае: ад прагноза надвор’я да сэнсу жыцця. У цэнтры ўвагі — твая дарога, тваё жыццё і твае фэйлы, пра якія хочацца гаварыць услых. «Навігатар» — гэта калі радыё гаворыць тваім голасам, але крыху больш упэўнена і з гітарным драйвам.

Время безопасности
Пн

Час бяспекі

Тэматычная праграма, мэта якой расказаць аб правілах бяспекі, азнаёміць з дзейнасцю сілавых структур.

Линия судьбы
Ср

Лінія лёсу

Аповед пра людзей, якія набліжалі перамогу. З выкарыстаннем фондаў фанатэкі Дома радыё, успамінаў родных і блізкіх, інфармацыі музейных работнікаў. Аб генералах і радавых, аб партызанах і падпольшчыках, аб тых, хто дапамагаў ваяваць (прадуктамі, зброяй. Аб усіх, хто прынёс перамогу і доўгачаканы мір.

Столица Топ 10
Сб

Сталіца Топ 10

Прад'яўленне топу слухачам з устаўкамі самай актуальнай інфармацыі аб гуртах і выканаўцах музычных кампазіцый.

Русский час
Пн, аў, ср, чц, пт, сб, вс

Рускі час

Дазволіць слухачам радыё «Сталіца» атрымліваць асалоду ад новых і залатых рускіх рок-хітоў, пазнаёміць з разнастайнасцю сучаснага рускага рока. Умацаваць брацкія сувязі жыхароў Саюзнай дзяржавы.

Рок-сказки
Сб

Рок – казкі

Народная мудрасць – тое, што нашы продкі беражліва перадавалі з пакалення ў пакаленне. А рабілі гэта яны з дапамогай казак. Вядучыя радыё «Сталіца» вырашылі прадоўжыць гэтую выдатную традыцыю.

Столичный гость
Вт, Чц, Пт

Сталічны госць

Кожны будны дзень запрашаюцца госці з розных сфер: юрысты, артысты, ваенныя, урачы, навукоўцы, дзяржслужачыя і іншыя. Кожны выпуск прысвечаны якой-небудзь актуальнай тэме.