Перазагрузка

Перазагрузка
TikTok – гэта не толькі папулярная сацсетка з відэаролікамі, але і знакавая песня амерыканскай выканаўцы Кешы, якая ўзарвала музычныя чарты ў 2010 годзе. Расказваем гісторыю хіта, які стаў сімвалам вечарынак і бясконцага свята!

Перазагрузка
The Lion Sleeps Tonight – гэта не проста мелодыя з мультфільма «Кароль Леў». Песня з'явілася дзякуючы вясёламу зулускаму пастуху і здолела пакарыць увесь свет. Шкада толькі, што аўтар не атрымаў заслужанай увагі, але вы зможаце гэта выправіць, паслухаўшы наш падкаст.

Перазагрузка
Не кожны дзень артысты адважваюцца на стварэнне рок-версій уласных хітоў. Новы варыянт Heart Attack у арыгінальным выкананні Дэмі Лавата –сапраўднае бінга для музычнага свету! Гэта пераасэнсаванне, якое надало кампазіцыі новую энергію і сілу.

Перазагрузка
Сапраўднаму музыканту не патрэбны спецыяльныя ўмовы, каб пісаць свае творы. Дастаткова мікрафона, кавалка шпалер і разбітага сэрца, каб стварыць меланхалічны хіт на дзесяцігоддзі. Менавіта так з'явілася кампазіцыя Філа Колінза In the Air Tonight, а змрочных адценняў ёй дадалі музыканты з гурта State of Mine.

Перазагрузка
Для меламанаў старэйшага ўзросту слова “шызгара” – сімвал цэлай эпохі, а маладым яно невядома. Гурт Venus Mountains, відавочна, натхніўся назвай кампазіцыі групы Shocking Blue “Venus”, рок-версію якой музыканты і прадставілі прыхільнікам.

Перазагрузка
Ці часта вы ўслухоўваецеся ў словы песень, пад якія так хочацца танцаваць? Часам у іх хаваецца сапраўдная драма. Антон Токараў ператварыў кампазіцыю групы Hi-Fi «Седьмой лепесток» у пранізлівую баладу, раскрыўшы ўвесь патэнцыял закладзеных у ёй вершаў.

Перазагрузка
Кампазіцыя Селін Дыён "My Heart Will Go On" захоўвае ў сабе адну з самых пранізлівых гісторый кахання, пакладзеную ў аснову легендарнага фільма "Тытанік". Гэтая песня нават праз чвэрць стагоддзя выклікае мурашкі і абуджае настальгію. А ў Дэвіда Майкла Франка цалкам атрымалася перадаць увесь масштаб гэтага неверагоднага твора!

Перазагрузка
Што б вы зрабілі, калі б сустрэлі хулігана? Магчыма, вам захацелася б даказаць, што вы здольныя сябе абараніць, але сам Майкл Джэксан раіць паступіць разумна і адразу ўцякаць. Менавіта пра гэта яго знакамітая "асфальтавая арыя" "Beat It", накіраваная супраць бандытызму. Гурт Fall Out Boy і Джон Маер, вядома, гэтую тактыку падтрымліваюць.

Перазагрузка
The Prodigy заўсёды ведалі толк у якаснай электроннай музыцы. Мы нават даравалі ім вельмі рэдкія рэлізы, каб толькі зноў пачуць гэтыя ні на што не падобныя кампазіцыі. Японцы з гурта Crossfaith таксама захапіліся творчасцю ветэранаў электра-панка і выдалі ўзрыўную версію іх хіта "Omen"!

Перазагрузка
Калі вам патрэбна песня, якая дапаможа перажыць рэшту працоўнага тыдня або натхніць на подзвіг — у нас такая ёсць. Трыумфальны гімн Sia "Unstoppable" падахвочвае тых, хто адчувае сябе слабым, апрануць свае даспехі і перамагчы ў любой складанай сітуацыі. Сапраўдны зарад энергіі для тых, хто бачыць толькі цэль, у выкананні гурта NO RESOLVE!

Перазагрузка
Дакладна невядома, ці існуе насамрэч рэінкарнацыя ў людзей, а вось адносна песень яна здараецца. Як яшчэ растлумачыць тое, што музычны твор іспанскага кампазітара Ісака Альбеніса "Астурыя", які ведае кожны гітарыст, праз стагоддзе перарадзіўся ў чароўную кампазіцыю "Middle of the Night" у выкананні Elley Duhé! А гурт Loveless узвёў яе хараство ў абсалют.

Перазагрузка
Па выніках даследвання песня Лэдзі Гага “Bad Romance” была прызнана самай навязлівай кампазіцыяй. Каб пазбавіцца ад такой мелодыі, навукоўцы раяць праслухаць яе пачатку да канца. Таму ў тэрапеўтычных мэтах прапісваем вам рок-версію хіта ад Лізі Хэйл і яе гурта Halestorm!