Зараз у эфіры : Навигатор
Далей : 18:00 Новости
РЕКЛАМА

Праграммы перадач

Весёлые лица
Пн, аў, ср, чц, пт

Вясёлыя твары

«Вясёлыя твары» — кожны будны дзень з 08.00 да 10.00 у эфіры музычна - забаўляльная праграма, якая стварае добры настрой з раніцы і фарміруе пазітыўнае стаўленне да жыцця. У лёгкай і вясёлай форме разам з вядучымі Антонам Жданавым, Наташай Круш і Надзеяй Вішнеўскай можна абмеркаваць актуальныя тэмы, якія цікавыя кожнаму ў паўсядзённым жыцці. Вядучыя дзеляцца карыснымі лайфхакамі, вывучаюць беларускую мову, прапануюць цікавыя гульні, уручаюць падарункі, а галоўнае - ствараюць вакол сябе выдатны настрой!

Обед в кабинет
Пн, аў, ср, чц, пт

Абед у кабінет

«Абед у кабінет» — кожны будны дзень у эфіры з 12.00 да 14.00 інфармацыйна - забаўляльная праграма, для тых, хто працуе у офісах і арганізацыях, днём знаходзіцца дома і ў гэты час робіць невялікі перапынак на абед або адпачынак. Вядучая Ала Іванова пазнаёміць з цікавымі падзеямі і фактамі, якія маюць дачыненне да пэўнага дня, раскажа пра вядомых людзей, дасць карысныя парады наконт нейкіх жыццёвых сітуацый, а таксама прапануе слухачам гульні-віктарыны, падчас якіх будзе магчымасць выйграць прыз альбо падарунак.

Два часа
Пн, аў, ср, чц, пт

Дзве гадзіны

Які ён, "Жаночы свет", і наколькі ён адрозніваецца ад мужчынскага – ведаюць і раскажуць Марта Худалей і Наташа Круш. Кожны будны дзень з 16.00 да 18.00 у гумарыстычнай форме вядучыя будуць высвятляць, наколькі жанчыны і мужчыны адрозніваюцца адно ад аднаго, і наколькі мы падобныя. "Дзве гАдзІны" – гэта заўсёды добрыя парады, вясёлыя гісторыі і жарты, якія падымуць настрой. У такой кампаніі ваш шлях дадому праляціць незаўважна!

Время безопасности
Пн

Час бяспекі

Кожны панядзелак у 15.15 пра бяспеку ў прамым эфіры будзем размаўляць з тымі, хто дакладна ведае пра яе ўсё. Ратавальнікі, медыкі, прадстаўнікі сілавых структур – усе яны стаяць на варце 24/7, каб наша краіна заставалася моцнай і незалежнай.

Столичный гость
Аў, Чц

Сталічны госць

Інтэрактыўны інфармацыйна-аналітычны праект з удзелам запрошаных экспертаў, у якім абмяркоўваем актуальныя сацыяльныя і эканамічныя праблемы, а таксама навіны розных сфер грамадскага жыцця.

Спортивный экспресс
Ср

Спартыўны экспрэс

Даўно не гарталі спартыўныя старонкі? Не глядзелі трансляцыі? Пра падзеі беларускага спорту на мінулым тыдні – у праграме «Спартыўны экспрэс»!

Сила притяжения
Пт

Сіла прыцягнення

У трэвел-шоу вядучая падарожнічае па Беларусі. Знаёміць з пэўным брэндам, вакол якога і будуецца аповед. Яму ў дапамогу дыялекты, гісторыя і сучаснасць рэгіёна, славутасці і мясцовыя краявіды, жыццё вядомых землякоў.

Вольно! Выходной...
Сб

Вольна! Выхадны...

Адметнасці армейскай службы, парады для будучых абаронцаў Айчыны, прывітанні і віншаванні ад ваеннаслужачых, расповеды пра талентаў у пагонах. Пра гэта і не толькі -- ў інфармацыйна-забаўляльнай праграме «Вольна! Выхадны...» Дануты Анцілеўскай.

Столица Топ 10
Сб

Сталіца Топ 10

На працягу тыдня слухайце ў эфіры радыё «Сталіца» 10 лепшых хітоў і 4 «свежачкі», галасуйце за іх на сайце і на нашай старонцы ВКонтакте, а па суботах у 15.05 на нашых хвалях эфірнае падвядзенне вынікаў.

Линия судьбы
Сб

Лінія лёсу

Лінія лёсу часам робіць непрадказальныя павароты і ніколі не бывае прамой. У кожнага свая лінія... Пазнаёмімся са знакамітымі і малавядомымі беларусамі, якія пакінулі свой след на далоні гісторыі. З перыпетыямі ў іх лёсе, дасягненнямі і проста жыццём.

Рок-сказки
Нд

Рок-казкі

Забаўляльны праект для дарослых і дзяцей, у якім вядучыя агучваюць па ролях казкі. Прывіваюць аўдыторыі любоў да беларускай мовы і самабытнай народнай культуры. У якасці музычнага суправаджэння выкарыстоўваюцца рок-кампазіцыі (арыгіналы, рэміксы, каверы).

Сумка в путешествие
Пн, аў, ср, чц, пт

Сакваяж у ваяж

Пазнавальная рубрыка, у якой вядучая распавядае аб незвычайных традыцыях розных народаў, археалагічных знаходках, забабонах і абрадах, распаўсюджаных на ўсіх кантынентах планеты.Пазнавальная рубрыка, у якой вядучая распавядае аб незвычайных традыцыях розных народаў, археалагічных знаходках, забабонах і абрадах, распаўсюджаных на ўсіх кантынентах планеты.

Перезагрузка
Пн, Аў, Ср, Чц, Пт

Перазагрузка

Класічныя рок балады ў сучасным гучанні? Гэта магчыма ў аўтарскай праграме Дар'і Маратвай "Перазагрузка".